Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага Арыгінальны тэкст Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна Алічбоўваньне: Антоні Бокун
ПЕРШАЕ ПІСЬМО СЬВ. ПАЎЛА ТЭСАЛОНЦАМ
Тэсалоніка, цяперашнія Салонікі, распаложана над залівам Эгейскага мора. Назва горада паходзіць ад імя сястры Аляксандра Вялікага ў 315 годзе. У час сьв. Паўла Тэсалоніка была найбольшым портам Рымскай дзяржавы, прытым лічылася сталіцай Мацэдоніі. Знаходзілася на шляху з Рыма ў Бізанцыю. Мела вялікае значэньне ў гаспадарчым і культурным жыцьці - цэнтр. Жылі тут у большасьці Грэкі і Рымляне. Была даволі вялікая калонія жыдоў. Маральна заняпаўшы, уступала Карынту.
У гэты горад сьв. Павал прыбыў у час свайго першага падарожжа ў 50 годзе. У хуткім часе прыняло хрысьціянства не толькі многа жыдоў, але і паганаў. Залажыў гміну (парафію), але праз нядоўгі час павінен быў пакінуць з прычыны разрухаў, якія былі выкліканы супроць Паўла жыдамі - законьнікамі (закасцянелымі ў сваім законе). Кіраваў Павал парафіяй праз дэлегатаў і пісьмы. За мала меў часу, каб умацаваць верных, адхіліць цяжкасьці. Нованаверненыя пагане спадзяваліся хуткага канца сьвету, а жыды не хацелі пакідаць Старога закону. Інтрыгі з боку жыдоў былі прычынай, што наверненыя з паганаў апускалі рукі, словам, паўстала замяшаньне.
Дзеля гэтага з Карынту, дзе наастатак апынуўся сьв. Павал, пасылае ён вучня Цімафея ў Тэсалоніку разьведаць і падмацаваць верных. Гэта было ў 51 годзе.
Аўтэнтычнасьць Паўлавага пісьма пацьвярджае Касьцёл і лібэральная крытыка.
Распарадак пісьма
Уступ: Адрас пісьма, падзяка, пахвала хрысьціян з Т.(І, І-10).
Частка першая - гістарычная. (ІІ, І-ІІІ, 13).
1. Апостал піша пра сваю дзейнасьць Эвангеліі ў Тэсалоніках і пра беды там. (ІІ, І-16).
2. Клопаты пра касьцёл у Тэсалоніках. (ІІ, ІІ-13).
3. Малітва аб узаемнай любові. (ІІІ, ІІ-13).
Частка другая - парэнтычная. (4, І-5,22)
1. Заахвочаньне да сьвятасьці жыцьця. (4, І-12)
2. Паясьненьне аб прыйсьці Хрыстовым у хвале. (4, 13-18)
3. Час парузіі. (5, І-ІІ).
4. Паручэньні адносна жыцьця грамадзкага. (5, 12-22)
Эпілог: Пажаданьні і прывітаньні. (5, 23-28).
|