Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага Арыгінальны тэкст Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна Алічбоўваньне: Антоні Бокун
Другі ліст сьв. Пятра
У другім лісьце сьв. Пётр не падае каму яго ліст накіраваны, але выразна паклікаецца на першы свой ліст: "Я вось ужо другі, дарагія, пішу вам" (3,1). Відацца ясна, што і гэты ліст накіраваны да касьцёлаў малой Азіі.
Калі першы ліст заахвочваў хрысьціян да перамаганьня небясьпек зьнешніх, са стараны (з боку) паганаў, дык другі ліст рупіцца пра стойкасьць унутруную, увоначную малааз'ятыцкіх касьцёлаў. Бо паявіліся там фальшывыя настаўнікі, выступаючыя супроць усякай улады, вучачыя таксама, што роскаш змысловая ня ёсьць грэхам, але шчасьцем чалавека і г. д. Заклікае вернікаў даць ім адпор.
Пісаны гэты ліст у Рыме на прыканцы яго жыцьця: "Небавам пакіну сваё жыльлё - як Езус Хрыстус мяне паперадзіў" (1,14).
Падобна як Павал, сьв. Пётр карыстаўся сакратаром пры пісаньні лістоў. Таму яго лісты розьняцца стылем і укладам. Таму некаторыя не католікі сумніваюцца ў аўтарстве Пятра. Аднак біблійная традыцыя айцоў і пісароў касьцёла аднадушна пацьвярджаюць.
Зьмест лісту
1. Хто і багаслаўленні (1,1-2)
2. Першая частка: Заахвота да дастойнасці ў веры. (1, 3-21)
3. Другая частка: Перамаганне фальшывых настаўнікаў.
Заканчэнне: Апошнія перасцярогі (3,14-18)
|