ЛІТУРГІЯ
Сьвятога Базыля Вялікага
Трапары:
Трапар нядзельны адпаведнага тону.
Трапар Крыжа (Тон 1):
Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой. Даруй супакой сьвятой
Тваёй Царкве і перамогу над усімі нягодамі, і захавай верны Твой народ сілаю
Твайго крыжа.
Слава ... цяпер ...
Кандак Крыжа (Тон 7): Ужо вогненны меч не сьцеражэ
больш варот райскіх, бо яго патушыла дрэва крыжовае, якім джала сьмерці і
перамога пекла зьнішчаныя былі, і Ты, Спасе, зьявіўся тым, што ў апраметнай,
кажучы: "Хадзіце зноў у рай".
Замест "Сьвяты Божа": Крыжу Твайму пакланяемся,
Уладару наш, і сьвятое ўваскрасеньне Тваё славім.
Пракімен (Пс 27:9:1):
Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой.
Верш: Цябе, Госпадзе, клічу: Божа мой, не
адмоўчвайся ад мяне.
Апостал: Гэб 4:14–5:6
Алілуя (Пс 73:2,12): Успомні народ Твой,
які Ты ад пачатку прызначыў для сябе.
Верш: Бог – Уладар наш спрадвеку: Ён учыніў
збаўленьне пасярод зямлі.
Евангельле: Мк 8:34–9:1
Задастойнік: У Табе радуецца, Поўная ласкі, усякае
стварэньне – сабор анёлаў і род людскі, –
асьвячаны хораме і раю духоўны, пахвала дзеваў; ад Цябе Бог прыняў цела і стаўся
дзіцяткам, Бог наш спрадвечны: улоньне Тваё Ён зрабіў пасадам сваім, і нутро
Тваё ўчыніў больш прасторным за неба. У Табе радуецца, Поўная ласкі, усякае
стварэньне: слава Табе.
Прычасьнік (Пс 4:7): Хай зазьзяе нам
сьвятло аблічча Твайго, Госпадзе. Алілуя, алілуя, алілуя.
|