Уcтупнае прывітаньне
1.1. Старшы выбранай пані і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і ня толькі я сам, але ўсе, што пазналі праўду,
2. дзеля праўды, што прабывае ў нас ды якая застаецца з намі ў вечнасьці.
3. Ласка, міласэрдзе і супакой ад Бога Айца і ад Езуса Хрыста, Сына Айца, хай будзе з намі ў праўдзе і любові.
Братняя любоў
4. Я быў вельмі рады, што сярод дзяцей тваіх знайшоў такіх, што жывуць у праўдзе, , як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.
5. І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але як тое, што мелі мы ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.
6. І тое ёсьць любоў, калі мы жылі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта такое праказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у Ім хадзіць.
Перасьцярога перад фальшывымі вучыцелямі
7. Бо паявілася на сьвеце многа звадыяшаў, якія не выызнаюць, што Езус Хрыстос прыйшоў у целе (чалавечым); гэткі ёсьць звадыяш і антыхрыст.
8. Глядзіце самі на сябе, каб ня страцілі вы таго, што запрацавалі, але каб атрымалі заплату поўнасьцю.
9. Кожны, хто адступае ад навукі Хрыстовай і не трымаецца яе, ня мае Бога; а хто трымаецца гэтай навукі, той мае і Айца, і Сына.
10. Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, не прыймайце яго ў дом і не вітайце яго.
11. Бо хто яго вітае, стаецца саўдзельнікам яго злачынстваў.
Заканчэньне і вітаньні
12. Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і асабіста з вамі пагавару, каб радасьць наша была поўнаю.
13. Вітаюць цябе дзеці сястры тваёй выбранай. |