Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Лукаша


 

 

Сьвятая Эванэлія Езуса Хрыста паводле Лукаша

Уступ0102030405060708091011121314
15161718192021222324

 

Разасланьне і паварот 72 вучняў

10 РАЗЬДЗЕЛ.

1 Пасьля-ж гэтага вызначыў Пан і другіх семдзесяцёх двух, і паслаў па двух перад воблікам сваім і ўсякі горад і месца, куды сам меўся прыйсьці. 2 І казаў ім: Жніво-то вялікае, але работнікаў мала; дык прасеце пана жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё. 3 Ідзеце! Вось я пасылаю вас як ягнят паміж ваўкоў. 4 Не нясеце мяшка, ані торбы, ані абутку, і нікога ў дарозе ня вітайце. 5 У які-колечы дом увойдзеце, перш скажэце: Супакой гэтаму дому. 6 І калі там будзе сын супакою, супачыне на ім супакой ваш; калі-ж не, да вас вернецца. 7 У тым-жа доме аставайцеся, ядучы і п'ючы тое, што ў іх ёсьць; бо варт работнік нагароды сваей. Не пераходзьце з дому ў дом.

8 І ў які-колечы горад увойдзеце, і прыймуць вас, ешце, што паложаць перад вамі; 9 і аздараўляйце хворых, якія ў ім ёсьць і кажэце ім: Прыблізілася да вас каралеўства Божае. 10 І ў які-колечы горад увойдзеце і ня прыймуць вас, выйшаўшы на вуліцы яго, скажэце: 11 "Нават пыл, які прыстаў да нас з вашага гораду, абтрасаем на вас. Аднак ведайце тое, што прыблізілася каралеўства Божае". 12 Кажу вам, што Садоме ў той дзень будзе лягчэй, чым гэнаму гораду. 13 Гора табе, Корозаін, гора табе, Бэтсайда! Бо каб у Тыры і Сыдоне дзеяліся такія цуды, якія дзеяліся ў вас, даўно-бы, седзячы ў валасяніцы і попелі, пакутавалі. 14 Аднака-ж Тыру і Сыдону лягчэй будзе на судзе, чым вам. 15 І ты, Капарнауме, аж да неба ўзьнесенае, аж да пекла будзеш апушчана.

16 Хто вас слухае, мяне слухае; і хто вамі пагарджае, мною пагарджае. А хто мною пагарджае, пагарджае тым, каторы паслаў мяне.

17 І вярнуліся семдзесяцёх двух з радасьцяй, кажучы: Пане, нават д'яблы паддаюцца нам у імя тваё. 18 І сказаў ім: Я відзеў д'ябла, падаючага з неба як маланка. 19 Вось я даў вам уладу ступаць па зьмеях і скарпіёнах, і па ўсей сіле ворага, і нічога вам не пашкодзіць. 20 Аднака-ж не радуйцеся з таго, што духі вам паддаюцца, але радуйцеся, што імёны вашыя запісаны ў небе.

21 У тую часіну ўзрадаваўся Духам сьвятым і сказаў: Слаўлю цябе, Ойча, Пане неба і зямлі, што закрыў гэтае перад мудрымі і разумнымі, а аб'явіў гэтае маленькім. Так, Ойча, бо гэтак спадабалася табе. 22 Усё мне ададана Айцом маім. І ніхто ня ведае, хто ёсьць Сын, толькі Айцец; і хто ёсьць Айцец, толькі Сын і каму-б Сын захацеў аб'явіць.

Дзейная любоў Бога і бліжняга. Прыповесьць аб міласэрным самараніне

25 І вось нейкі вучоны ў законе ўстаў, прабуючы яго і кажучы: Вучыцель, што робячы здабуду я жыцьцё вечнае? 26 А ён сказаў да яго: У законе што напісана, як чытаеш? 27 Ён адказваючы сказаў: "Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсею душою тваею, і ўсімі сіламі тваімі, і ўсей мысьляй тваею, а бліжняга твайго як самога сябе" (Паўл. Пр. 6, 5; Лев. 19, 18). 28 І сказаў яму: Добра ты адказаў, гэтае рабі і будзеш жыць. 29 А ён, хочучы сам сябе апраўдаць, сказаў да Езуса: А хто мой бліжні? 30 Езус-жа адказваючы сказаў: Нейкі чалавек ішоў з Ерузаліму ў Ерыхон і трапіў на разбойнікаў, якія яго і аграбілі, і нарабіўшы ранаў адыйшлі, пакінуўшы ледзь жывога. 31 І здарылася, што гэтай самай дарогай ішоў нейкі сьвятар і, угледзеўшы яго, прайшоў міма. 32 Таксама і левіт, будучы каля месца і бачачы яго, прайшоў. 33 Нейкі-ж самаранін, адбываючы падарожу, праходзіў каля яго, і ўгледзеўшы яго, зьлітаваўся. 34 І прыблізіўшыся, абвязаў раны яго, наліўшы алівы і віна; і ўзлажыўшы яго на жывёлу сваю, завёз у заезд і заапекаваўся ім. 35 А надругі дзень выняў два дынары і даў гаспадару заезду і сказаў: Мей яго ў апецы, і што-толькі выдасі болей, я, калі вярнуся, аддам табе. 36 Каторы з гэтых трох, здаецца табе, быў бліжнім таму, хто трапіў на разбойнікаў? 37 А ён сказаў: Той, хто ўчыніў над ім міласэрдзе. І сказаў яму Езус: Ідзі, і ты рабі таксама.

Езус у Бэтаніі

38 Сталася-ж, калі яны ішлі, і ён увайшоў у вадно мястэчка, і адна жанчына, на імя Марта, прыняла яго ў свой дом. 39 А ў яе была сястра на імя Марыя, і яна седзячы каля ног Пана, слухала слова яго.40 А Марта старалася каля рознай паслугі. Яна стала і сказала: Пане, ці ты ня дбаеш, што сястра мая пакінула мяне адну паслугаваць? Дык скажы ей, каб мне памагла. 41 І адказваючы сказаў ей Пан: Марта, Марта, ты клапоцісься аб вельмі многім, 42 а адно патрэбнае. 43 Марыя найлепшую часьць выбрала, якая ня будзе аднята ад яе.

 

 

----------------------------------

Р. 10

4 Гэтымі славамі Хрыстус загадывае сваім вучням весьці жыцьцё ўбогае і ў дарозе не марнаваць часу на прывітаньні, якія па ўсходняму абычаю былі вельмі даўгія і не займацца ў бескарысныя гутаркі.

6 "Сын супакою" - гэта значыць: чалавек, які варт супакою, чалавек з добраю воляю, спакойны і згодны. З далейшых слоў Хрыста відаць, што ня ўсюды словы вучняў будуць прыняты, гэтыя словы часам вернуцца да іх без пажаданага рэзультату.

8 Хрыстус загадывае тут сваім вучням ня быць вымагаючымі і капрызнымі ў ядзе.

30 Дарога паміж Ерузалімам і Ерыхонам была пустынная і там часта нападалі разбойнікі.

34 Старадаўныя ўжывалі часта алівы і віна пры лекаваньні ранаў.

35 Два дынары - гэта плата за два дні наперад, бо штодзеннае ўтрыманьне каштавала дынара.

37 Хрыстус загадывае тут памагаць з любові усім людзям, бяз розьніцы веры і народнасьці, бо ўсе людзі - нашы бліжнія.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст