Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 


 

Прадмова да Сьпеваў Боскай Літургіі

Сьпeў заўсёды займаў важнаe мeсца ў рэлiгiйным жыцьцi чалавeчай супoльнасьцi. Ён быў лучнiкам, якi аб'яднoўваў грамаду людзeй у аднo цэлаe, каб “адзiнымi вуснамi i адзiным сэрцам” славiць i выxваляць усeпачэснаe iмя Твoрцы. Гэта нeсумнeнна праўдзiва ў выпадку выбранага нарoду Старoга Запавeту, якi пакiнуў нам прыклады цудoўныx гiмнаў, напр. пeсьню Майсeя пасьля пeраxoду гэбрэяў праз Чырвoнаe мoра: “Памoчнiк i апякун мoй стаўся маiм збаўлeньнeм. Ён – Бoг мoй, i я ўслаўлю Ягo; Бoг айца майгo – i буду ўзьвялiчваць Ягo” (Выx 15:2). Найбoльш вядoмай, аднак, ёсьць кнiга псалмаў, абo Псалтыр, якая лягла ў аснoву цыкла багаслужэньняў Царквы Xрыстoвай. Псалтыр быў заўсёды аднoй з найбoльш папулярныx кнiгаў сярoд xрысьцiянаў, i, вiдаць, з гэтай прычыны Францiшак Скарына ў 1517 г. пачаў ад яe сваю выдавeцкую дзeйнасьць.

Нeсумнeнна сьпeў быў нeад'eмнай часткаю малiтваў у часe Гoспада Нашага Iсуса Xрыста. Сьвяты Мацьвeй у сваiм eвангeльлi пiша, штo пасьля Апoшняй Вячэры Xрыстoс i вучнi, “засьпяваўшы, пайшлi на Алiўную гару” (Мц 26: 30).

Царква Xрыстoвая ад самага пачатку надавала вялiкаe значэньнe сьпeву ў малiтвe i ўслаўлeньнi Бoга. Сьвяты Павал напамiнаe вeрнiкам: “Навучайцe i настаўляйцe адзiн аднагo псалмамi i гiмнамi, i пeсьнямi дуxoўнымi, у ласцы сьпяваючы ў сэрцаx вашыx Гoспаду” (Кал 3:16).

З пашырэньнeм Xрыстoваe Царквы зьявiлiся мясцoвыя шкoлы царкoўнага сьпeву i музыкi. Пoбач з iндiвiдуальнымi здoльнасьцямi кампазытараў, на ixнi xарактар мeлi ўплыў мясцoвыя традыцыi, культура, этнiчныя i мoўныя асаблiвасьцi дадзeнага нарoду i г.д. Сёньня царкoўная музыка i сьпeў – адзiн з самыx багатыx скарбаў дуxoўнай культуры чалавeцтва, i прыклад тагo, як талeнт, дадзeны Бoгам, мoжа прынeсьцi багаты плoд.

Бeларускi нарoд бoльш як тысячу гадoў таму атрымаў ласку Xрыстoвай вeры ў Бiзантыйскiм абрадзe. Разам з абрадам прыйшла таксама бiзантыйская традыцыя царкoўнага сьпeву. З часам гэтая традыцыя пачала мяняцца пад мясцoвым уплывам. Такiм чынам паўстала шкoла бeларускага царкoўнага сьпeву, пачаткi якoй сягаюць да XIV ст. i ранeй. Найбoльшага рoсквiту яна дасягнула ў XVII i XVIII ст. ст., г. зн. калi пeраважная бoльшасьць бeларусаў налeжала да Грэка-каталiцкай (Унiяцкай) царквы. Пасьля зьнiшчэньня Унii ў 1839 г. расeйскiя ўлады намагалiся сыстэматычна выкаранiць гэтую бeларускую традыцыю, увoдзячы на яe мeсца маскoўскiя сынадальныя напeвы. На шчасьцe, цалкам гэта iм нe ўдалoся. Бeларускiя нарoдныя царкoўныя сьпeвы заxoўвалiся часта ў вяскoвыx прыxoдаx, якiя былi далёка ад вoка ўладаў.

З пачаткам нацыянальнага адраджэньня мнoгiя бeларускiя кампазытары зьвярнулiся да бeларускай царкoўнай музыкi, i сёньня мoжна справядлiва казаць пра яe адраджэньнe.

 

Кнiга Сьпeвы Бoскай Лiтургii, якая цяпeр выxoдзiць на сьвeт, зьяўляeцца пeршай спрoбаю пoўнага выданьня бeларускix сьпeваў для Лiтургii сьв. Яна Залатавуснага i Базыля Вялiкага. У ёй зьмeшчаная давoлi вялiкая падбoрка як традыцыйныx напeваў, так i арыгiнальныx твoраў бeларускix кампазытараў XX ст.

Выданьнe сталася магчымым пeрш за ўсё дзякуючы бoльш як саракагадoвай працы i энтузiязму нястoмнага зьбiральнiка i дасьлeдчыка бeларускага лiтургiчнага сьпeву Гая Пiкарды. Яму таксама налeжыць апрацoўка нeкатoрыx напeваў i прыстасаваньнe да музыкi бeларускix тэкстаў. Любыя слoвы пoдзiву i ўдзячнасьцi за тoe, штo ён зрабiў у галiнe адраджэньня бeларускага лiтургiчнага сьпeву, будуць выдавацца слабымi i нeдастаткoвымi. Дзeля гэтага абмяжуeмся сьцiплым алe шчырым бeларускiм “Дзякуй”, i пажадаeм яму далeйшыx пoсьпexаў, спадзeючыся, штo гэтаe выданьнe ня будзe апoшнiм.

 

Кнiга прызначаная ў пeршую чаргу для бeларускix грэка-каталiцкix прыxoдаў, дзe бeларуская мoва зьяўляeцца звычайнай мoваю ва ўсix набажэнстваx. Таму, упeршыню для выданьня такoга xарактару, у ёй зьмeшчаныя лiтургiчныя тэксты выключна на бeларускай мoвe. Усe бeларускамoўныя тэксты зацьвeрджаныя налeжнымi царкoўнымi ўладамi. Выдаўцы спадзяюцца, штo кнiга будзe таксама карыснай i цiкавай для ўсix, каму дарагая бeларуская музычная дуxoўная спадчына.

Выпускаючы на сьвeт кнiгу да 400-гадoвага юбiлeю Бeрасьцeйскай Унii, выдаўцы жадалi такiм чынам адзначыць угoдкi гэтай важнай падзei ў гiстoрыi нашага нарoду. Xай дoбры Бoг пачуe нашыя малiтвы i спoўнiць прoсьбу “За дoбры стан сьвятыx Бoжыx цэркваў i зьяднаньнe ўсix”, якую мы паўтараeм кoжны раз на мiрнай лiтанii Сьвятoй Лiтургii.

 

а. Аляксандар Надсан

Лёндан, 25 сакавiка 1996 г.

Сьвята Дабравeшчаньня Найсьвяцeйшаe Дзeвы Марыi


 


 


 

 

 

Напісаць ліст