Кандак сьвята, а калі няма сьвята,
трапар дня і сьвятога царквы і наступныя:
Божа айцоў нашых, Ты паступаеш з намі з Тваёй заўсёднай
лагоднасьцю: не спыняй сваёй спагады да нас, але іхнімі малітвамі кіруй у
супакоі нашым жыцьцём.
Быццам у пурпуру і кужаль, царква Твая аздобілася ў кроў тых,
што ва ўсім сьвеце былі сьведкамі Табе, Хрысьце Божа, і праз іх моліць Цябе:
даброты Твае людзям Тваім зышлі, даруй супакой усяму сьвету і душам нашым
багацьце Твайго зьмілаваньня.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Са сьвятымі супакой, Хрысьце, душы заснуўшых слуг Тваіх, дзе
няма ні болю, ні суму, ні плачу, але жыцьцё бясконцае.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвамі ўсіх сьвятых Тваіх і Багародзіцы, Твой мір дай нам,
Госпадзе, і зьмілуйся над намі, бо Ты адзіны добры.
У
пятніцу вечарам:
Апосталы, мучанікі і прарокі, сьвятыя біскупы, блаславёныя і
праведнікі, што добра змагаліся і веру захавалі, вы маеце ласку ў добрага
Збавіцеля, дык маліце Яго, просім вас, каб Ён збавіў душы нашыя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Са сьвятымі супакой...
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Як першыя плады тварэньня, сусьвет прыносіць Табе, Госпадзе і
Творча ўсіх, баганосных мучанікаў. Малітвамі іх і Багародзіцы захавай у глыбокім
супакоі Царкву Тваю і люзей Тваіх, Многаміласьцівы.
Госпадзе, зьмілуйся. (40 разоў)
Доўгацярплівы, шматміласэрны, і ўсеспагадлівы Хрысьце Божа,
што ўвесь час і ў кожную хвіліну, на небе і на зямлі прымаеш хвалу і
пакланеньне, любіш праведнікаў і мілуеш грэшнікаў, і клічаш усіх да збаўленьня
абяцаньнем дабротаў, якія чакаюць нас: прымі, Госпадзе, і ў гэтую хвіліну нашыя
малітвы, і накіруй жыцьцё наша да запаветаў Тваіх; душы нашыя асьвяці, целы
ачысьці, думкі выправі, дай ясны розум; выбаў нас ад усякага суму, жалю і
злосьці; ахіні нас сваімі анёламі, каб мы, пад іхняй аховаю і кіраўніцтвам,
маглі дасягнуць еднасьці веры і пазнаньня недаступнае Твае славы, бо Ты
блаславёны на вякі вякоў. Амін.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Больш годную пашаны за хэрувімаў і без параўнаньня больш
слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы дзявоцтва, радзіла Бога-Слова, існую
Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Імем Гасподнім блаславі, ойча.
Сьвятар: Божа, будзь ласкавы да нас і блаславі нас:
прасьвятлі нас зьзяньнем твару Твайго і зьмілуйся над намі. Амін.
Малітва да Сьвятой Багародзіцы.
Бязгрэшная, беззаганная, нятленная, усячыстая Дзева, Боганявеста
Ўладарка! Тваімі ўсяслаўнымі радзінамі Ты зьяднала
Бога-Слова з людзьмі і злучыла нашую заняпалую прыроду з нябеснаю. Ты адзіная
надзея зьнявераных, памочніца ў напасьцях, хуткая заступніца тых, што прыбягаюць
да Цябе, і ўсіх хрысьціянаў прыстанішча. Не пагардзі мною грэшным, што дрэннымі
думкамі, словамі і ўчынкамі зрабіў сябе цалкам нягодным, і стаўся нявольнікам
пажаданьняў, нядбайнасьці і ленасьці. Але, як Маці чалавекалюбнага Бога,
зьмілуйся чалавекалюбна нада мною грэшным і блудным, і прымі маё маленьне, якое
прыношу Табе маімі апаганенымі вуснамі. З матчынай сьмеласьцю малі Сына Твайго і
нашага Ўладара і Госпада, каб Ён, не зважаючы на
безьліч маіх правінаў, адкрыў мне чалавекалюбную глыбіню сваёй дабрыні, навярнуў
да пакаяньня і ўчыніў мяне ахвотным выканаўцам сваіх прыказаньняў. Як
спагадлівая, міласэрная і чалавекалюбная, будзь мне надзейнай заступніцай, у
цяперашнім жыцьці разьвядзі непрыяцеляў маіх і накіруй на шлях збаўленьня; а ў
час адыходу майго будзь ахоўніцай лютай душы маёй і адгані далёка ад яе змрочныя
прынады хітрых ворагаў. У страшны ж дзень праведнага суду вызвалі мяне ад вечнай
мукі і ўчыні спадкаемцам невыказнай славы Сына Твайго і Бога нашага. Дай мне
асягнуць яе з Тваёй дапамогаю, Уладарка мая, усесьвятая Багародзіца, ласкаю і
чалавекалюбствам адзінароднага Твайго Сына, Госпада Бога і Збаўцы нашага Ісуса
Хрыста, якому належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, разам з адвечным Яго
Айцом і з усесьвятым, добрым і жыцьцядайным Яго Духам, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Малітва да Сьвятой Тройцы. Дай, Уладару, нам, што
рыхтуемся да сну, супакой цела і душы; і захавай нас ад змрочнага сну грахоўнага
і ад усякае цёмнае начное асалоды. Суцішы полымя нашых пажаданьняў і згасі
распаленыя стрэлы хітрага ворага, накіраваныя падступна на нас; спыні дрэнныя
памкненьні нашага цела, і усьпі ўсякую зямную і цялесную думку.
I дай нам, Божа, розум бадзёры, сьветлыя думкі, сэрца
чыстае, сон лёгкі, недаступны для ўсякіх д'ябальскіх мараў. Узьнімі нас у час
малітвы непахіснымі ў Тваіх запаветах і з цьвёрдай памяцьцю пра Твае суды. Дай
нам усяночнае ўсхваленьне, каб нам пяяць, бласлаўляць і славіць велічнае і
пачэснае імя Тваё, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі
вякоў. Амін.
Усяслаўная Заўсёды Дзева, Маці Хрыста Бога, занясі нашу
малітву да Сына Твайго і Бога нашага, каб Ён збавіў душы нашыя.
Надзея мая Айцец, прыстанішча маё Сын, ахова мая Дух Сьвяты:
Тройца сьвятая, слава Табе.
Усю надзею маю ўскладаю на Цябе, Маці Божая: захавай мяне пад
Тваім покрывам
Сьвятар: Слава Табе,
Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.
Чытальнік: Слава Айцу, і
Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе,
зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадае, зьмілуйся. Ойча, блаславі.
Сьвятар: Хрыстос,
праўдзівы Бог наш, малітвамі ўся чыстае свае Маці, сьвятых і баганосных айцоў
нашых, і ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і
Чалавекалюбец.
Чытальнік: Амін.
Сьвятар: Памолімся за
Сьвятога Айца Нашага ... (імя),
і ўсіх братоў і сёстраў нашых у Хрысьце.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
(Так пасьля кожнай з наступных просьбаў)
Сьвятар: За ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што
сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны.
– За Богам сьцеражоны Беларускі народ, і
збаўленьне яго.
– За тых, што ненавідзяць і любяць нас.
– За тых, што спачуваюць і служаць нам.
– За тых, што загадалі нам, нягодным, маліцца за іх.
– За вызваленьне зьняволеных.
– За адсутных айцоў і братоў нашых.
– За тых, што падарожнічаюць па моры, зямлі і ў
паветры.
– За нядужых і хворых.
– Памолімся і за багаты ўраджай пладоў зямных.
– І за ўсякую душу прававерных хрысьціянаў.
– Успомнім нашых сьвятаначальнікаў, заснавальнікаў і
дабрачынцаў гэтае сьвятое царквы.
– Бацькоў і ўсіх айцоў і братоў нашых, што раней
адышлі ў надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага,
якія тут і на кожным іншым месцы спачываюць. Скажам і
за іх:
Людзі: Госпадзе,
зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся. Госпадзе, зьмілуйся.
Сьвятар: Малітвамі
сьвятых айцоў нашых, Госпадзе Ісусе Хрысьце, Божа наш, зьмілуйся над намі.
Людзі: Амін. |