Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Сьветлы Панядзелак


 

 

Сьветлы Панядзелак


ВЯЧЭРНЯ


Пачатак як у Велікодную нядзелю вечарам.

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 3). Крыжом Тваім, Хрысьце, сьмерці ўлада зьнішчаная была, і зьніштожаныя хітрасьці д'ябальскія, і род людзкі, збаўляючыся вераю, безупынна Цябе ў песьнях славіць.

Прасьвятлілася ўсё ўваскрасеньнем Тваім, Госпадзе, і рай быў зноў адчынены, і ўсякае стварэньне безупынна Цябе ў песьнях славіць.

Слаўлю Айца і Сына сілу, і Духа Сьвятога ўладу, пяю хвалу непадзельнаму Боству, Тройцы адзінасутнай, што пануе вечна.

Пакланяемся пачэснаму крыжу Твайму, Хрысьце, і ўваскрасеньне Тваё ў песьнях славім: ранамі Тваімі мы ацаліліся.

Славім у песьнях Збавіцеля, які прыняў цела ад Дзевы, бо Ён дзеля нас быў расьпяты і на трэці дзень уваскрос, даруючы нам багацьце свайго зьмілаваньня.

Зышоўшы ў пекла, Хрыстос абвясьціў тым, што былі там, радасную вестку, кажучы: "Будзьце добрай думкі, сёньня Я перамог; Я – уваскрасеньне, Я выведу вас адсюль, разбурыўшы браму сьмерці".

Слава...: Стоячы пакорліва ў доме ўсячыстым Тваім, вячэрнюю песьню пяём Табе з глыбіні душы, Хрысьце Божа, бо Ты, Чалавекалюбча, прасьвятліў усіх уваскрасеньнем і выбавіў ад ворагаў людзей Тваіх.

Цяпер...: (Дагматык). Як нам не дзівіцца богачалавечаму мацярынству Твайму, Усячыстая? Ня ведаючы мужа, Ты, бязьвінная, нарадзіла ў целе без Айца Сына – народжанага спрадвеку без маці ад Айца, – які не пацярпеў ніякай зьмены ці разьдзяленьня, але поўнасьцю зьбярог прыкметы дзьвюх прыродаў. Дык малі Яго, Дзева Маці ўладарная, каб Ён збавіў душы тых, што верна вызнаюць Цябе Багародзіцай.


Папярэдняя старонка | Старонка 3 з 3
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст