Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Сьветлая Серада


 

 

Сьветлая Серада


ВЯЧЭРНЯ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 5). Пачэсным крыжом Тваім, Хрысьце, Ты д'ябла пасароміў, і ўваскрасеньнем Тваім джала сьмерці прытупіў, і выбавіў нас ад варотаў сьмерці. Слава Табе, Адзінародны!

Той, хто дае ўваскрасеньне роду людзкому, быў ведзены на ахвяру, быццам ягнё. Уладары пякельныя сумеліся, і адчыніліся вароты плачу, бо ўвайшоў Уладар славы Хрыстос, сказаўшы вязьням: "Выходзьце!" і тым, што ў цемры: "Хадзеце да сьвятла!"

Вялікі цуд! Творца нябачнага бачна пацярпеў дзеля чалавекалюбства і ўваскрос як несьмяротны. Дык прыйдзіце, усе народы, і пакланецеся Яму, бо праз Ягоную міласэрнасьць мы выбавіліся ад маны і навучыліся ўзьвялічваць у трох асобах адзінага Бога.

Вячэрняе пакланеньне прыносім Табе, несьмяротнаму Сьвятлу, што ў апошнія дні ў целе, быццам у люстры, зазьзяў на ўвесь сьвет і, зыйшоўшы да пекла, разьвеяў цемру, што панавала там, і паказаў усім людзям сьвятло ўваскрасеньня. Сьветладаўча Госпадзе, слава Табе!

Уладара збаўленьня нашага Хрыста ў песьнях уславім, бо Ён, уваскросшы з мёртвых, сьвет ад маны вызваліў. Радуюцца хоры анёлаў, уцякае дэманская спакуса, Адам ад падзеньня свайго ўстаў, і д'ябал застаўся пераможаным.

Навучалі вартаўнікоў нягоднікі: "Схавайце Хрыстовае ўваскрасеньне, вазьміце заплату і скажыце: Калі мы спалі, мёртвага з магілы ўкралі ад нас". Хто калі бачыў, хто чуў, каб укралі памерлага, памазанага і голага, пакінуўшы ў магіле пахавальныя палотны? Не ашуквайце сябе, юдэі, а лепш дасьледуйце сказаньні прарокаў ды зразумейце, што Ён сапраўды Збаўца сьвету і ўсемагутны.

Слава...: Збавіцелю наш Госпадзе, што пекла паланіў і зьнішчыў сьмерць, і прасьвятліў усіх крыжом Тваім, зьмілуйся над намі!

Цяпер..: (Дагматык). У Чырвоным моры вобраз Дзевы Маці быў нам некалі дадзены. Там Майсей ваду разьдзяліў, – тут Габрыель цуду паслужыў; тады Ізраіль перайшоў глыбіні марскія, быццам сушу, – цяпер Дзева нарадзіла бяз семя Хрыста; мора, пасьля пераходу Ізраіля стала зноў непраходным – Бязьвінная, нарадзіўшы Эмануэля, засталася Дзеваю. Божа спрадвечны, што зьявіўся дзеля нас у целе, як чалавек, зьмілуйся над намі!


Вялікі пракімен (Пс.54.2,3,4,17-18): Пачуй, Госпадзе, просьбу маю, і не пагардзі малітвай маёю.

Верш 1: Пачуй мяне і выслухай мяне.

Верш 2: Бо звалілі яны на мяне свае беззаконьні.

Верш 3: Я Бога клічу, і Бог пачуе мяне, раніцай, вечарам і апоўдні.


Вершапесьні

Цябе, Збавіцелю Хрысьце, што аб'явіўся ў целе, не адлучыўшыся ад неба, песьнямі звонкімі ўзьвялічваем, бо Ты крыж і сьмерць пацярпеў за род наш, і як Чалавекалюбны Госпад разбурыў браму пякельную і на трэці дзень уваскрос, даючы збаўленьне душам нашым.

Хай уваскрэсьне Бог... і г. д. (Гл. вершапесьні вячэрні нядзелі Вялікадня)


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст