Сьвятар: Блаславёны Бог наш на ўсе часы, цяпер, і
заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над
намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі
нашы; Уладару, даруй беззаконьні нашы; Сьвяты, наведай і ацалі немачы нашы дзеля
Твайго імя. Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі
валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага
штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем
вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава,
Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін
Сьвятар: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Сьвятар: Творца і Дойлідзе роду людзкога, Ты даеш
ласку духоўную і вечнае збаўленьне даруеш; зышлі, Госпадзе, Духа свайго Сьвятога
з горным блаславеньнем на гэты твор, каб ён, умацаваны сілаю нябеснае апекі, быў
для тых, што маюць яго ўжываць, прыладаю цялеснага збаўленьня, і абароны, і
дапамогі, праз Хрыста Ісуса Госпада нашага. Амін.
Тады сьвятар акрапляе рэч асьвячанай вадою, кажучы:
Бласлаўляецца і асьвячаецца гэтая рэч ласкаю Усесьвятога Духа
і акрапленьнем гэтаю святою вадою у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Амін. |