Хрост
Пасьля гэтага сьвятар, стаўшы тварам на ўсход, тройчы акунае таго, хто мае хрысьціцца, ў ваду (або, калі гэта немагчыма, палівае ягоную галаву) са словамі:
ХРЫСЬЦІЦЦА СЛУГА БОЖЫ (або БОЖАЯ) (імя)
У ІМЯ АЙЦА
Людзі: Амін
І СЫНА
Людзі: Амін
І СЬВЯТОГА ДУХА
Людзі: Амін.
Пасьля чаго сьвятар мые рукі,сьпяваючы з людзямі
Псалом 31.
Блаславёныя тыя, каму адпушчаныя правіны і чые грахі пакрытыя.
Блаславёны чалавек, якому Бог граху не залічыць, і ў чыіх вуснах няма падману.
Пакуль я маўчаў, косткі мае спарахнелі ад плачу майго цягам цэлага дня.
Бо ўдзень і ўночы цяжыла нада мною рука Твая,
Я стаўся зусім нешчасьлівым, калі церне працяла мяне.
Я ўсьвядоміў мой грэх, і не ўтаіў беззаконьня майго.
Сказаў: вымзнаю беззаконьне маё перад Госпадам, і Ты даруеш нязбожнасьць сэрца майго. Таму будзе маліцца Табе кожны праведнік ў азначаным часе. Нават калі хлыне залева, воды многія не закрануць яго.
Ты – мой прытулак ад напасьцяў, што атачылі мяне, і мая радасьць; Ты вызваляеш мяне ад тых, што ўзялі мяне ў аблогу.
Буду вучыць цябе і весьці цябе шляхам, па якім табе йсьці; вачыма маімі буду ўглядацца ў цябе.
Не рабіцеся, як конь або мул, што розуму ня маюць. Цуглямі і вуздэчкаю зацягваеш ім храпы, калі яны ня йдуць да цябе.
Шматлікія кары на грэшніка, а таго, хто спадзяецца на Госпада, агорне спагада.
Весяліцеся ў Госпадзе і радуйцеся, праведныя, і слаўцеся, усе правыя сэрцам!
Апранаючы новаахрышчанага, сьвятар кажа.
Апранаецца слуга Божы (або Божая) (імя) ў вопратку праведнасьці, у імя Айца, і Сына , і Сьвятога Духа. Амін.
Людзі (трапар, тон 8): Адзеньне сьветлазарнае дай мне, Ты, што ахутаўся сьвятлом, нібы вопраткай, шматлітасьцівы Хрысьце Божа наш.
|