εὐαγγέλιον ὁ (грэцк.)
Беларускія варыянты:
евангельле (Надсан, Міцкевіч);
евангелле (Бібл.Кам.БПЦ);
дабравесьце (Сёмуха);
эвангельле (Луцкевіч);
эванэлія (Татарыновіч);
У суседзяў:
евангелие (рус.) - евангелія, єванґелія (укр.) - ewangelija (пол.)
Паходжаньне: ад грэцкага - "Добрая навіна", ці "Добрая вестка"
Тлумачэньне:
Значэньняў у слова некалькі:
1. Першаснае значэньне: Зьмест прапаведваньня Ісуса, Добрая навіна, якую Ён прынёс: "Прыйшоў Ісус у пустыню, прапаведваючы Евангельле Валадарства Божага, і кажучы: прыйшоў час, наблізілася Валадарства Божае, навярніцеся і верце ў Евангельле" (Мк. 1:14-15). У літургічных тэкстах часьцей за ўсё прысутнічае менавіта гэтае значэньне.
2. У больш шырокім значэньні да Добрай Навіны належаць таксама ўсе збаўчыя падзеі: Прапаведваньне Ісуса, Сьмерць на Крыжы, Уваскрасеньне.
3. Кнігі жыцьця Ісуса Хрыста (4 Евангельлі), якія складаюць асноўную частку Новага Запавету і апісваюць жыцьцё, дзеі і словы Ісуса з Назарэту.
|