Літургія
Трапары
Трапар нядзельны належнага тону.
Трапар праайцоў (тон 2).
Вераю Ты праайцоў апраўдаў, прадвясьціўшы цераз іх царкву ўсіх народаў. Радуюцца
сьвятыя ў славе, бо з іхняга семя ўзрасла, быццам цудоўны плод, Тая, што бяз
семя нарадзіла Цябе. Малітвамі іх, Хрысьце Божа, зьмілуйся над намі.
Кандак праайцоў (тон 6). Вы, тройчы блаславёныя
юнакі, узброеныя невымоўнай сілаю Божаю, не пакланіліся рукатворнаму вобразу і
праславіліся ў вогненным выпрабаваньні. Сярод нясьцерпнага полымя вы клікалі
Бога, кажучы: "Сьпяшайся, Шчодры, прыйдзі хутка на дапамогу нам, бо Ты,
Міласэрны, калі хочаш, можаш усё".
Пракімен (Дан 3:26,27). Блаславёны і
ўсяхвальны Ты, Божа айцоў нашых, і імя Тваё хай славіцца на векі.
Верш. Бо справядлівасьць Твая яўная ўва ўсім, што
Ты зрабіў для нас.
Апостал: Кал 3:4–11
Алілуя (Пс 98:56; 33:18). Майсей і Аарон –
сьвятары Яго, і Самуіл сярод тых, што клічуць імя Яго.
Верш. Усклікнулі праведнікі, і Госпад пачуў іх, і
ад усіх бедаў выбавіў іх.
Евангельле: Лк 4:16–24
Прычасьнік. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго
на вышынях.
Усклікніце, праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе
праведным. Алілуя, алілуя, алілуя. |