Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 12 сьнежня - сьвятога айца нашага Спірыдона Трымітунскага


 

 

12 сьнежня - сьвятога айца нашага Спірыдона Трымітунскага

Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 5). Радуйся, правіла біскупаў, Царквы непахіснае ўмацаваньне, слава прававерных хрысьціянаў, крыніца цудаў, невычэрпны струмень любові, сьветач ясны, арган духа, упрыгожаны існай прастатою, чалавек нябесны, земны анёл, працаўнік вінаградніка, існы прыяцель Хрыстовы. Малі Яго даць веліч зьмілаваньня тым, што шануюць цябе.

Лагодны Спірыдоне, слава айцоў, ты явіўся сапраўдным спадкаемцам зямлі лагодных; Боскай ласкаю сваіх мудрых і простых словаў ты перамог хітрага і бяздумнага ворага Арыя; выясьніўшы ўсім Божую волю, ты прасьвятліў верных збавенным вучэньнем, навучыўшы іх славіць адзінасутнае з беспачатным Айцом Адзінае Слова, што дае ўсяму сьвету веліч зьмілаваньня.

Умярцьвіўшы цялесныя пажаданьні, ты, ойча, ласкаю Божаю ўзьнімаў мёртвых, зьмяю перамяніў у золата, бурную плынь ракі малітваю сваёю ўтаймаваў. Госпад цябе праславіў, калі ты ўночы явіўся цару ў бядзе і, прыбліжышыўся, ацаліў яго. Таму мы ўсе голасна славім памяць тваю і пакланяемся мошчам тваім, з якіх цячэ Боскі струмень ацаленьняў і веліч зьмілаваньня.

Слава ...

(Тон 1). Пачэсны ойча, блаславёны Спірыдоне мудры, дзеля любові Божай ты дапытваў мёртвую быццам жывую, зьмяю ў золата перамяніў і, спагадаючы людзям, плынь ракі ўстрымаў. Провідам Божым ты явіўся цару як лекар. Як вучань Хрыста, ты мёртвым вяртаў жыцьцё і выясьняў праўды веры ў прысутнасьці шматлікіх айцоў Сабору. Ты ўсё можаш у Хрысьце, які ўмацоўвае цябе: Малі Яго цяпер за збаўленьне душаў нашых.

Цяпер ...

Багародзічны (тон 1). Багародзіца Дзева і Нявеста, што мужа ня знала, Ты ў апошні час нарадзіла Бога і пасьля родаў засталася Дзеваю. Ты – пасад і брама, і застольле тайнае, і сьветач прамяністы.

Крыжабагародзічны (тон 1). Бачыўшы Тваю неправедную сьмерць, Хрысьце, Дзева з плачам усклікнула: "Дзіця маё наймілейшае, як гэта Ты несправядліва паміраеш? Як гэта на дрэве вісіш Ты, што на водах зямлю павесіў? Малюся Табе, не пакінь адзнокаю, мяне, Маці і Слугу Тваю, Дабрачынца Мой шматміласэрны".


Вершапесьні актойха.

Слава ...

(Тон 2). Боская аздоба сьвятаначальнікаў, пачэсны Спірыдоне мудры, ты праславіўся дабрадзейнасьцямі. Як настаўнік Царквы, ты выгнаў правадыроў ерасі, і блюзьнерства Арыя, кінуўшы вобзем, растаптаў. Як цудатворца на словах і на справе, малі Збаўцу ўсіх за збаўленьне душаў нашых.

Цяпер ...

Багародзічны (тон 2). Збаўляй ад бедаў слугаў Тваіх, Багародзіца Дзева, бо пасьля Бога мы ўсе да Цябе прыбягаем, як да непарушнай сьцяны і заступніцы.

Крыжабагародзічны (тон 2). Калі Бязьвінная ўбачыла Цябе, Ісусе, прыбітым да крыжа, Яна з плачам усклікнула: "Дзіця маё мілае, чаму Ты, Сьвятло недаступнае беспачатнага Айца, пакінуў адзінокаю мяне, Маці Тваю? Сьпяшайся праславіцца, каб славу Тваю бачылі тыя, што пакланяюцца Боскім пакутам Тваім".


Адпушчальны трапар

(Тон 1). Абаронцам Першага Сабору і цудатворцам ты быў, баганосны ойча наш Спірыдоне. Таму ты размаўляў з мёртваю, што ляжала ў магіле, і зьмяю ў золата перамяніў. Калі ты сьпяваў сьвятыя малітвы, анёлы сьпявалі разам з табою. Слава Таму, хто даў табе сілу, слава Там у, хто ўславіў цябе, слава Таму, хто праз цябе дае ўсім ацаленьні.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст