Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 18 сакавіка - між сьвятымі айца нашага Кірылы, біскупа Ерусалімскага


 

 

18 сакавіка - між сьвятымі айца нашага Кірылы, біскупа Ерусалімскага

Вячэрня

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 4). Ты зазьзяў, быццам зорка, прасьвятліў верных сьвятымі промнямі твайго навучаньня, і зацьміў ерасі, перамогшы іх да канца. Як добры слуга, ты багамудры і блаславёны Кірыла, памножыўшы дадзены табе талент і гэтым дагадзіўшы Уладару, аддаў у Ягоныя рукі душу сваю.

Мудрасьцю словаў тваіх і красою жыцьця ты зазьзяў, быццам ясная зорка сярод сабору айцоў; путамі ласкі ты зьвязаў бязбожнага Македонія, які яўна беззаконьнічаў і бяздумна блюзьніў супраць сьвятога і боскага Духа, што ажыўляе ўсё.

Ты, ойча Кірыла, прывёў у зьбянтэжанасьць бязглуздага Манента з ягоным згубным вучэньнем, выкрыўшы ясна і разумна ягонае буянства. Дзеля гэтага мы, верныя, славім цябе як начальніка настаўнікаў, красу сьвятароў і боскага абаронцу Хрыстовае Царквы, і з радасьцю сьвяткуем тваё сьвятое ўсьпеньне.

Слава... цяпер...:

Багародзічны: Ты, што нарадзіла Бога і Збаўцу майго, дай мне дасканалае каяньне і збавеннае лекарства, ручаі сьлёзаў і думку пра страшны і непадкупны суд, каб мне малітвамі Тваімі, Дзева, пазьбегнуць мучэньняў і атрымаць ласку Божую.

Крыжабагародзічны: Калі Маці Твая ўбачыла Цябе да крыжа прыбітага, Яна ўсклінула: "Сыне мой жаданы, што гэта я бачу! Вось як адплацілі Табе людзі непакорныя, што карысталіся з Тваіх незьлічоных дабротаў! Слава невыказнай спагадлівасьці Тваёй, Уладару!"


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст