Сьвятар: Блаславёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды,і на вякі
вякоў.
Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Пацяшыцелю, Духу праўды, Ты ўстюды прысутны і ўсё напаўняеш,
Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і ачысьці нас ад
усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над намі.
(Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі нашы, Уладару,
даруй бясчынствы нашы, Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё,
будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам
сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня
ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава Айца, і Сына, і
Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзе, зьмілуйся. (12 разоў)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Дўху, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Уладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
(Пс 70): Госпадзе, да Цябе прыбягаю: хай не пасаромеюся давеку. У
справядлівасьці Тваёй вызвалі мяне і збаў мяне: прыхілі вуха Тваё да мяне і
аздараві мяне.
Будзь мне скалою абароннаю, і месцам бясьпечным, каб мне збавіцца: бо Ты
ўмацаваньне і сховішча маё.
Ты моц мая ад маладосьці маёй, ад улоньня маці маёй Ты мой апякун: на Цябе
заўсёды спадзяваўся.
Не адкінь мяне ў час старасьці маёй, не забудзь мяне, калі сілы мае
саслабнуць.
Божа мой, не аддаляйся ад мяне, Божа, прыйдзі мне на дапамогу.
Божа, хто падобны да Цябе? Ты пасылаў мне вялікія і лютыя беды, але пасьля
зноў ажыўляў мяне, і з бездані зямлі выводзіў.
Ты паказаў на мне веліч сваю і ўсьцешыў мяне, і вывеў мяне з бездані зямлі.
Я буду славшь Цябе сярод людзей, Госпадзе, на гусьлях буду пяяць славу Тваю,
Сьвяты Ізраіля.
Вусны мае і душа мая, якую Ты збавіў, узрадуюцца, калі буду пяяць Табе.
І язык мой будзе ўвесь дзень абвяшчаць справядлівасьць Тваю.
Дыякан: У супакоі Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля
наступных прашэньняў)
Дыякан: За супакой з вышыняў і збаўленьне душ нашых Госпаду
памолімся.
— За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў і зьяднаньне
ўсіх Госпаду памолімся.
— За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і страхам Божым
уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.
— За Сьвятога Аица нашага сусьветнага біскупа ...
Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага
..., пачэсных сьвятароў, дыяканаў ў Хрысьце,
усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.
— За яго (яе) міласьць ... (Імя галавы
дзяржавы), за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і
спакою гэтае краіны, Госпаду памолімся.
— За гэты горад (гэтую вёску), за ўсе гарады і краіны, і за верных
людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.
— За адпушчэньне правінаў вольных і міжвольных хворага слугі Божага
(хворай слугі Божай) ..., і каб Госпад
быў літасьцівы да яго (яе), памолімся.
— Каб у сваёй дабрасардэчнасьці Госпад ня ўспомніў грахоў маладосьці яго
(яе) і літасьціва вярнуў яму (ёй) здароўе, памолімся.
— Каб Госпад не пагрэбаваў шчырымі просьбамі слугі свайго (сваёй), які
(якая) праз нас моліцца Яму сёньня, але каб у міласэрнасьці сваёй пачуў і
аздаравіў яго (яе), памолімся
— Каб Госпад сёньня узьняў з ложа хваробы слугу свайго (сваю), як
некалі расслабленага, словам сваёй Боскай ласкі і ўчыніў яго здаровым (яе
здаровай), памолімся.
— Каб Госпад наведау яго (яе) наведаньнем сьвятога свайго Духа і
аздаравіў усякую немач і хваробу, што ў ім (ёй) загнязьдзіліся,
памолімся.
— Каб Госпад міласэрна пачуў малітвы нас, нягодных, як некалі хананейку і, як
зьмілаваўся над ейнай дачкой, так хай сёньня зьмілуецца над хворым слугой сваім
(хворай слугой сваёй) ... і ацаліў яго
(яе), памолімся.
— Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку, Госпаду памолімся.
— Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю Тваёю.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Успамянуўшы ўсесьвятую, усячыстую, найблаславёную, слаўную
Ўладарку нашу Багародзіцу і заўсёды Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе, і
адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддайма.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар: Бо Ты міласьцівы і шчодры Бог, і Табе славу аддаем, Айцу,
і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Чытальнік або Дыякан: Госпад — Бог, і Ён зьявіўся
нам: блаславёны Той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.
Людзі: Госпад — Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны Той, хто
прыходзіць у імя Гасподняе. (Так пасьля наступных
вершаў)
Чытальнік: Дзякуйце Госпаду, бо Ён добры, бо міласэрнасьць Яго на
ўсе вякі.
— Акружылі мяне з усіх бакоў, але імем Гасподнім я супрацівіўся ім.
— Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада.
— Камень, адкінуты будаўнікамі, стаўся вуглавым каменем: ад Бога гэта і
дзіўнае ў нашых вачох.
Людзі: Госпад — Бог, і Ён зьявіўся нам: блаславёны Той, хто
прыходзіць у імя Гасподняе.
Трапар (тон 4) Ты, Хрысьце, адзіны хуткі памочнік: хутка прыйдзі
на дапамогу хвораму слузе Твайму (хворай слузе Тваёй) і вызвалі яго
(яе) ад недамаганьняў і цяжкіх цярпеньняў: малітвамі Багародзіцы уздымі яго
(яе), каб ён мог (яна магла) безустанку славіць Цябе, адзіны
Чалавекалюбча
Слава ... цяпер ...
(Тон 2). Як некалі Ты, Збавіцелю, узьняў цешчу Пятра і
расслабленага, што ляжалі цяжка хворыя, так сёньня ўздымі слугу Твайго (Тваю),
бо Ты, адзіны міласэрны, што ўзяў на сябе немачы і цярпеньні роду нашага, можаш
усё.
Дыякан: Слухайма ўважліва.
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Дыякан: Мудрасьць. Слухайма ўважліва.
Пракімен: Аздараві мяне, Госпадзе, бо косьці мае самлелі і душа мая
ўстрывожылася.
Верш: Зьмілуйся нада мною, Госпадзе, бо я нямоглы.
Сьвятар: Слухайма ўважліва. Мудрасьць
Дыякан: Чытаньне лісту сьвятога апостала Якуба.
Сьвятар: Слухайма ўважліва.
Дыякан: Браты, за прыклад мукаў ліхіх і
доўгацярплівасьці вазьміце прарокаў, што імем Гасподнім прамаўлялі. Вось мы
шчасьлівымі называем тых, што цярпелі. Вы чулі пра стойкасьць Ёва і бачылі канец
яго ў Госпада, бо Госпад вельмі міласэрны і спагадлівы. Дык перш за ўсё, браты
мае, не прысягайце ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю; але няхай
ваша "так" будзе "так", і ваша "не" — "не", каб не папасьці пад суд. Гора
сустрэла некага? Хай моліцца. Весела каму? Хай сьпявае псалмы. Занядужаў нехта з
вас? Хай пакліча сьвятароў Царквы, і хай памоляцца над ім, памазаўшы яго алеем у
імя Госпада. А малітва поўная веры будзе ратункам для хворага, і Госпад уздыме
яго, а калі б меў ён грахі, будуць яму адпушчаныя. Вызнавайце адзін перад адным
праступкі вашыя і маліцеся адзін за аднаго, каб атрымаць здароўе. Бо вялікую моц
мае настойлівая малітва праведнага. (Як. 5:12-16)
Дыякан: Мудрасьць, устаньце. Будзем слухаць
Сьвятое Евангельле.
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Сьвятар: Чытаньне Сьвятога Евангельля паводле Мацьвея.
Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.
Дыякан: Слухайма ўважліва
Сьвятар (калі малебен у царкве, чытае Евангельле з аўтара; калі ў
хаце хворага. над галавою: апошняга):
У той час, калі Ісус увайшоў у Капэрнаум, падышоў да Яго
нейкі сотнік з просьбаю, кажучы: "Госпадзе, мой слуга ляжыць у доме расслаблены
і вельмі мучыцца". Ісус кажа яму: "Я прыйду і аздараўлю яго". Але сотнік адказаў
Яму:
"Госпадзе, я ня варты, каб Ты ўвайшоў у мой дом, але скажы
адно слова, і ацалее слуга мой. Бо і сам я падуладны чалавек, дый маю пад сабою
жаўнераў. І кажу аднаму: "Ідзі", і ён ідзе; і другому: "Прыйдзі", і той
прыходзіць; і слузе майму: "Зрабі тое", і ён робіць". Пачуўшы гэта, Ісус
зьдзівіўся і сказаў тым, што ішлі з Ім: "Сапраўды кажу вам, што і ў Ізраілю Я не
знайшоў такой веры. Кажу ж вам: многія прыйдуць з усходу і захаду, і пасядуць
разам з Абрагамам, і Ісакам, і Якубам у валадарстве нябесным, а сыны валадарства
будуць выкінутыя ў цемру вонкавую. Там будзе плач і скрыгат зубоў". І сказаў
сотніку Ісус: "Ідзі, і як паверыў, хай так станецца табе". І аздаравеў слуга
ягоны ў тую ж гадзіну. (Мц. 8:5-13)
Іншае Евангельле паводле Мацьвея, якое можна чытаць замест
папярэдняга: У той час падышоў да Ісуса нейкі начальнік (сынагогі)
і, пакланіўшыся Яму, прасіў: "Мая дачка толькі што памерла, але Ты прыйдзі і
ўскладзі руку сваю на яе, і ажыве". Ісус, устаўшы пайшоў за ім, а таксама Ягоныя
вучні. І вось жанчына, якая дванаццаць гадоў цярпела на крывацечу, падышоўшы
ззаду, дакранулася да краю Ягонага адзеньня. Яна казала ў сабе: "Калі толькі
дакрануся да Ягонага адзеньня, выздаравею. Ісус, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе,
сказаў: "Будзь добрай думкі, дачка: вера твая ўратавала цябе". І ў тую хвіліну
жанчына паправілася. Калі Ісус прыйшоў у дом начальніка і ўбачыў дудароў і
гаманлівы натоўп, сказаў ім: "Выйдзіце, бо дзяўчына сьпіць." Але тыя сьмяяліся з
Яго. Калі ж натоўп быў выведзены вон, Ён, увайшоўшы, узяў яе за руку, і дзяўчына
ўстала. І разышлася вестка пра гэта па ўсёй той краіне.
(Мц. 9:18-26)
Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава Табе.
Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа, паводле Тваёй
вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся;
Госпадзе, зьмілуйся. (Так пасьля наступных прашэньняў)
Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога Айца нашага,
сусьветнага біскупа ... Папу Рымскага,
дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага
... і ўсіх у Хрысьце братоў нашых.
— Яшчэ молімся за яго (яе) міласьць
... (імя галавы дзяржавы), за ўрад,
належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны.
— Лекару душ і целаў, з любоўю і скрушлівым сэрцам прыходзім
да Цябе і просім: аздараві хворасьці, вылечы немачы душы і цела слугі Твайго
(Тваёй) ..., прабач яму (ёй) ўсе
правіны, вольныя і міжвольныя, і хутка ўзьнімі яго (яе) з ложа хваробы,
молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.
— Ты, што не жадаеш сьмерці грэшніка, але хочаш, каб ён
навярнуўся і жыў, пашкадуй слугу Твайго (Тваю)
... і зьмілуйся над ім (ёю), адхілі ад яго (яе)
хваробу, адгані ўсякае цярпеньне і слабасьць і, працягнуўшы моцную руку Тваю, як
некалі дачцы Яіра, узьнімі з ложа хваробы і вярні яму (ёй) здароўе,
молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.
— Ты, што дотыкам Тваім у цешчы Пятра гарачку адняў, у
дабрасардэчнасьці Тваёй цяжка хварага слугу Твайго вылечы і вярні яму здароўе,
горача молімся Табе. Крыніца аздараўленьняў, хутка пачуй нас і зьмілуйся.
— Ты, што прыняў сьлёзы Езакіі, каяньне Манасіі і
ніневіцянаў, і вызнаньне Давіда і зьмілаваўся над імі: прымі, Усядобры Ўладару,
і нашы малітвы, якія прыносім Табе ў скрусе сардэчнай, і ў дабрасардэчнасьці
сваёй зьмілуйся над хворым (хворай) слугою Тваім (Тваёю) і даруй
яму (ёй) здароўе, шчыра молімся Табе, Крыніца жыцьця і несьмяротнасьці,
пачуй нас і зьмілуйся.
Сьвятар: Выслухай нас, Божа, надзея ўсіх, што
жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і будзь спагадлівы нам, грэшным, і
зьмілуйся над намі. Бо Ты міласэрны і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем,
Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Дыякан: Госпаду памолімся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Сьвятар: Уладару ўсемагутны, Госпадзе сьвяты, які
караеш, але не ўмярцьвляеш, умацоўваеш зьнямоглых, уздымаеш тых, што ўпалі,
аблягчаеш цялесныя цярпеньні людзей: у міласэрнасьці Тваёй, молімся Табе, Божа
наш, наведай слугу Твайго (Тваю), што моцна занямог (занемагла), і
прабач яму (ёй) ўсе правіны вольныя і міжвольныя; зышлі з неба, Госпадзе,
сьвятую сілу Тваю, дакраніся да цела ягонага (ейнага), пагасі агонь гарачкі і
сунімі цярпеньні і ўсякае недамаганьне, што хаваецца там; будзь лекарам слугі
Твайго (Тваёй) ... і уздымі яго
(яе) з ложа хваробы; даруй яго (яе) Тваёй Царкве, каб ён (яна)
безупынку дзякаваў (дзякавала) Табе і чыніў (чыніла) волю Тваю. Бо
Ты адзін мілуеш і збаўляеш, і мы Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому
Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша,
слава Табе.
Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер
і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін. Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся;
Госпадзе, зьмілуйся. Ойча, блаславі.
Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі
ўсячыстае свае Маці, сьвятога слаўнага прарока, прадвесьніка і Хрысьціцеля Яна,
сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў, сьвятых бескарысьлівых лекараў
Кузьмы і Дзямяна, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас і слугу свайго (сваю)
..., бо Ён добры і Чалавекалюбец. |