|
|
|
|

|
|

|
|
|
| Малебен перад пачаткам грамадзкіх зборак |
Дыякан: Блаславі, ойча.
Сьвятар: Блаславёны Бог наш
спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін. Слава Табе, Божа
наш, слава Табе.
Уладару нябесны, Пацяшыцелю, Духу праўды, Ты ўсюды прысутны і
ўсё напаўняеш, Скарбніца дабра і жыцьця Падаўча, прыйдзі і пасяліся ў нас, і
ачысьці нас ад усяго благога, і збаў, Добры, душы нашы.
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, зжалься над
намі. (Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Усесьвятая Тройца, зжалься над намі: Госпадзе, ачысьці грахі
нашы; Уладару, даруй бясчынствы нашы; Сьвяты, наведай і аздараві немачы нашы
дзеля Твайго імя.
Госпадзе, зьмілуйся.
(Тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі
валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага
штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем
вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і
сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзе, зьмілуйся.
(12 разоў)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на
вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце, паклонімся Уладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара нашага і
Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і
Бога нашага.
Псалом 33
Увeсь час бласлаўляць буду Гoспада: xвала Ягoная заўжды на
вуснаx маix.
Гoспадам будзe xвалiцца душа мая: xай пачуюць пакoрныя i
ўзрадуюцца.
Слаўцe Гoспада са мнoю: будзeм разам узьвялiчваць Ягo.
Я шукаў Гoспада, i Ён пачуў мянe i адняў ад мянe ўсю тугу
маю.
Гляньцe на Ягo i ўзрадуйцeся: xай аблiччы вашыя ня будуць
пасарoмлeныя.
Вoсь убoгi ўсклiкнуў, i Гoспад пачуў ягo i ад усix напасьцяў
выбавiў ягo.
Анёл Гаспoднi стаiць, быццам мур абарoнны, вакoл тыx, штo
баяцца Ягo, i выбаўляe ix.
Пакаштуйцe, i ўбачыцe, як дoбры Гoспад: шчасьлiвы тoй, xтo да
Ягo прыбягаe.
Бoйцeся Бoга, усe сьвятыя Ягo, бo тыя, штo Ягo баяцца, нe
зазнаюць бяды.
Багатыя зьбяднeлi i цeрпяць гoлад; тыя, штo шукаюць Гoспада,
ня будуць мeць нi ў чым нястачы.
Xадзiцe, дзeткi, паслуxайцe мянe: страxу Гаспoдняму навучу
вас.
Xтo тoй чалавeк, штo любiць жыцьцё i штo рады бачыць
шчасьлiвыя днi?
Устрымай язык твoй ад злoга i вусны тваe ад слoваў
крывадушныx.
Уxiлiся ад злoга i чынi дабрo: шукай супакoю i заxoўвай ягo.
Вoчы Гoспада зьвeрнутыя да правeдныx, вушы Ягo чуюць клiч ix.
Твар Гoспада супраць тыx, штo чыняць благoe, каб вынiшчыць ix
памяць на зямлi.
Усклiкнулi правeднiкi, i Гoспад пачуў ix i ад усix бeдаў
выбавiў ix.
Блiзкi Гoспад да скрушлiвыx сэрцам, прыгнeчаныx дуxам Ён
выбаўляe.
Шмат бeдаў у правeднiка, i ад усix ix ратуe ягo Гoспад.
Ён сьцeражэ ўсe ягoныя кoсьцi: нiвoдная з ix ня скрышыцца.
Сьмeрць грэшнiкаў лютая; грашаць тыя, штo нeнавiдзяць
правeднiка.
Гoспад вызваляe душы слугаў сваix: нe зазнаe кары тoй, xтo на
Ягo спадзяeцца.
Слава... цяпер...
Алілуя, алілуя, алілуя. Слава Табе, Божа.
(Тройчы)
Дыякан: У супакоі Госпаду
памолімся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
(Так пасьля наступных прашэньняў)
Дыякан: За супакой з вышыняў і
збаўленьне душ нашых Госпаду памолімся.
– За супакой на ўсім сьвеце, добры стан сьвятых Божых цэркваў
і зьяднаньне ўсіх Госпаду памолімся.
– За гэтую сьвятую царкву і тых, што з вераю, пашанаю і
страхам Божым уваходзяць у яе, Госпаду памолімся.
– За Сьвятога Айца нашага сусьветнага біскупа
... (імя). Папу
Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага
... (імя), пачэсных
сьвятароў, дыяканаў у Хрысьце, усё духавенства і людзей Госпаду памолімся.
– За яго (яе) міласьць
... (імя галавы дзяржавы),
за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны,
Госпаду памолімся.
– За Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і ўвесь беларускі
народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і вернасьць свайму
народу ўсіх нас Госпаду памолімся.
– Каб Госпад міласьціва пачуў голас гэтых малітваў ад нас,
пакорных слугаў сваіх, і споўніў нашы добрыя намеры і жаданьні, памолімся.
– Каб Госпад Бог паслаў верным людзям сваім дух мудрасьці і
разуменьня, адчыніў іхні розум і вусны, і прасьвятліў іхнія сэрцы, памолімся.
– Каб Госпад даў ім Ягоную мудрасьць і ўклаў у сэрцы іх і
ўсіх нас разуменьне, што добра і прыемна для Яго, памолімся.
– Каб мудрасьцю, дабрадзейным жыцьцём і цьвёрдасьцю ў веры
яны былі на радасьць нашаму народу і на ўмацаваньне Сьвятой Царквы, Госпаду
памолімся.
Каб Госпад захаваў нашу бацькаўшчыну і народ, і ўсіх тут
прысутных людзей ад усякага суму, гневу і недастатку, і ад усіх ворагаў бачных і
нябачных, і даў ім здароўе і супакой, памолімся.
Каб Госпад дараваў прысутным тут людзям адзінства думкі,
згоду, добрыя жаданьні і мудрае дзеяньне для дабра свайго народу, бацькаўшчыны і
сьвятой Царквы, памолімся.
– Каб нам выбавіцца ад усякага гневу, суму і недастатку,
Госпаду памолімся.
– Заступіся, зжалься, збаў і сьцеражы нас, Божа, ласкаю
Тваёю.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
Дыякан: Успамянуўшы найсьвятую,
усячыстую, найблаславёную, слаўную Уладарку нашу Багародзіцу і Заўсёды Дзеву
Марыю і ўсіх сьвятых, самі сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу
аддайма.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар: Бо Ты добры, міласэрны і
чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і
заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Дыякан: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся
нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.
Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся
нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.
(Так пасьля наступных вершаў)
Дыякан: Дзякуйце Госпаду, бо Ён
добры, бо міласэрнасьць Яго на ўсе вякі.
– Акружылі мяне з усіх бакоў, але імем Гасподнім я
супрацівіўся ім.
– Не памру, але буду жыць і абвяшчаць учынкі Госпада.
– Камень, адкінуты будаўнікамі, стаўся вуглавым каменем: ад
Бога гэта і дзіўнае ў нашых вачох.
Людзі: Госпад – Бог, і Ён зьявіўся
нам: блаславёны той, хто прыходзіць у імя Гасподняе.
Трапар
(тон 8):
Блаславёны Ты, Хрысьце Божа наш, што рыбакоў напоўніў мудрасьцю, паслаўшы ім
Духа Сьвятога, і праз іх улавіў увесь сусьвет. Чалавекалюбча, слава Табе.
Слава... цяпер...
Багародзічны
(тон 6):
Апякунка хрысьціян бездакорная, Хадайніца да Тварца незаменная, не пагардзі
маленьнямі грэшнікаў, але, як добрая, сьпешна прыйдзі на падмогу нам, якія
клічам Цябе даверліва. Пачуй хутка малітвы, адгукніся на просьбы, Багародзіца,
надзейная Заступніца тых, што шануюць Цябе.
Дыякан: Будзьма ўважлівыя.
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Дыякан: Мудрасьць. Слухайма
ўважліва.
Чытальнік (пракімен):
І хай будзе дабрыня Госпада Бога нашага на нас. Дай посьпех працы рук нашых.
Верш: Творы рук нашых блаславі.
Дыякан: Мудрасьць.
Чытальнік: Чытаньне лісту сьвятога
Апостала Паўла да Эфэсцаў.
Дыякан: Слухайма ўважліва.
Чытальнік: Браты, не перастаю
дзякаваць, успамінаючы вас у маіх малітвах, (просячы), каб Бог Госпада
нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і аб'яўленьня для
пазнаньня Яго; прасьвятліў вочы сэрца вашага, каб вы пазналі, што значыць надзея
вашага пакліканьня, і багацьце спадчыны Ягонай сярод сьвятых; і як бязьмежная
веліч магутнасьці Ягонай у нас, верных, у дзеяньні Ягонае дзяржаўнае сілы, якую
Ён выказаў у Хрысьце, калі ўваскрасіў Яго з мёртвых і пасадзіў па правай руцэ
сваёй на нябёсах, вышэй за ўсякія пачаткі, і ўлады, і сілы, і валадарствы, і за
ўсякае іншае імя, якое б яно не было, ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым.
Ён усё паклаў пад ногі Яму, а самога ўстанавіў вышэй за ўсё, Галавой Царквы, што
зьяўляецца Ягоным целам, Поўняю Таго, хто напаўняе ўсё ўва ўсім.
(1:16–23)
Сьвятар: Мір табе, чытальнік.
Чытальнік: І твайму духу.
Дыякан: Мудрасьць.
Чытальнік: Алілуя, алілуя, алілуя.
Дыякан: І каб быць нам дастойнымі
слухаць Сьвятое Евангельле, Госпада Бога молім.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
(Тройчы)
Дыякан: Мудрасьць, устаньце, будзем
слухаць Сьвятое Евангельле.
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Сьвятар: Чытаньне Сьвятога
Евангельля паводле Мацьвея.
Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава
Табе.
Дыякан: Слухайма ўважліва.
Сьвятар: У той час фарысэі ўчынілі
раду, як злавіць Ісуса на слове. І паслалі да Яго сваіх вучняў разам з
гэрадыянамі. Тыя спыталіся ў Яго: "Настаўнік, мы ведаем, што Ты справядлівы і
настаўляеш праўдзіва на Божую дарогу, і не зважаеш ні на кога, бо не глядзіш на
асобу. Скажы нам, як Табе здаецца: ці можна даваць падатак кесару, ці не?" Ісус,
ведаючы іхнюю няшчырасьць, адказаў: "Чаго вы Мяне выпрабоўваеце, крывадушнікі?
Пакажыце мне падаткавую манету". Яны прынесьлі Яму дынар. Ён спытаў іх: "Чыя
гэта выява і надпіс?" Яны адказалі: "Кесара". Тады Ён сказаў ім: "Дык аддайце
кесарава кесару, а Божае – Богу". Пачуўшы гэта, яны зьдзівіліся і, пакінуўшы
Яго, адышлі.
(22:15–22)
Людзі: Слава Табе, Госпадзе, слава
Табе.
Дыякан: Зьмілуйся над намі, Божа,
паводле Тваёй вялікай міласэрнасьці, молімся Табе, пачуй нас і зьмілуйся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся;
Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся.
(Так пасьля наступных прашэньняў)
Дыякан: Яшчэ молімся за Сьвятога
Айца нашага, сусьветнага біскупа
... (імя)
Папу Рымскага, дастойнага арцыбіскупа (багалюбнага біскупа) нашага
... (імя), і ўсіх у
Хрысьце братоў нашых.
– Яшчэ молімся за яго (яе) міласьць
... (імя галавы дзяржавы),
за ўрад, належныя ўлады і ўсіх, што сьцерагуць цэласьці і спакою гэтае краіны.
– Яшчэ молімся за Богам сьцеражоную краіну нашу Беларусь і
ўвесь беларускі народ, за стойкасьць у веры, мужнасьць у выпрабаваньнях і
вернасьць свайму народу ўсіх нас.
– Яшчэ молімся Госпаду Богу нашаму, каб Ён глянуў ласкава на
людзей сваіх і паслаў ў іхнія сэрцы, вусны і розум Духа мудрасьці, разважнасьці,
набожнасьці і страху свайго; прасьвятліў іх сьвятлом свайго разуменьня, каб ім
упрыгожыцца добрымі ўчынкамі на славу ўсесьвятога Ягонага імя, для дабра
бацькаўшчыны і нашага народу; і дараваў ім супакой, здароўе і даўгалецьце на
карысьць і славу Царквы сваёй. Скажам усе разам: Госпадзе, пачуй нас і
зьмілуйся.
Людзі: Госпадзе, зьмілуйся.
(Тройчы)
Сьвятар: Выслухай нас, Божа,
Збавіцелю наш, надзея ўсіх, што жывуць на зямлі, і тых, што далёка на моры, і
будзь спагадлівы да нас, грэшных, і зьмілуйся над намі. Бо Ты міласэрны і
чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і
заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Дыякан: Яшчэ і яшчэ, укленчыўшы,
Госпаду памолімся.
Сьвятар: Божа, Божа наш, Ты
ўшанаваў нас, людзей, вобразам Тваім і даў нам свабодную волю. У дні
перапалаўленьня сьвята Ты, увайшоўшы ў сьвятыню, навучаў людзей так, што яны
дзівіліся Тваёй навуцы. А Давід казаў: "Хадзіце, дзеткі, да мяне, навучу вас
страху Гасподняму". Ты і Саламона навучыў мудрасьці. Глянь ласкава сёньня ,
Уладару і Творца, на людзей Тваіх, што тут сабраліся, каб вырашаць справы
вялікай важнасьці для агульнага дабра. Даруй ім мудрасьць і разуменьне, каб яны
пазналі волю Тваю. Сагрэй іхнія сэрцы любоўю да бліжніх, накіруй іх на шлях
праўды і справядлівасьці, ня дай, каб яны ўзіраліся на асобу, аддалі ад іх духа
карысьлівасьці, зьяднай іх у думках і пачуцьцях, і блаславі іх на добрую і
карысную справу. А нам усім, асабліва Сьвятой Тваёй Царкве, нашаму народу і
Бацькаўшчыне дай карысьці ад іхніх мудрых учынкаў і рашэньняў. Усеміласэрны
Госпадзе Божа наш, Божа дабротаў і ўсякага пацяшэньня! Не адвярні твару Твайго
ад нас і не пасаром нас у нашых спадзяваньнях. Дай нам супакой, адзінства духа,
згоду, посьпех у добрых справах, і ўсё патрэбнае для дачаснага і вечнага жыцьця.
Ты адзін ведаеш нашыя патрэбы, перад тым, як мы папросім, спаўняеш нашыя
жаданьні і ўмацоўваеш у веры.
Бо Ты Бог сільны ў міласэрнасьці, і добры ў сіле, і Табе
належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу,
цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў, Амін.
Людзі:
Слава на вышынях Богу і на зямлі супакой, добрая воля сярод
людзей.
Хвалім Цябе, бласлаўляем Цябе, кланяемся Табе, у песьнях
славім Цябе, дзякуем Табе дзеля вялікай славы Тваёй.
Госпадзе Уладару Нябесны, Божа Ойча ўсемагутны; Госпадзе Сыне
адзінародны, Ісусе Хрысьце, і Сьвяты Духу.
Госпадзе Божа, Ягнё Божае, Сыне Айца, што ўзяў на сябе грахі
сьвету, зьмілуйся над намі; Ты, што ўзяў на сябе грахі сьвету, прымі малітву
нашу; што сядзіш па правай руцэ Айца, зьмілуйся над намі. Бо толькі Ты адзін
сьвяты, Ты адзін Госпад, Ісус Хрыстос, на славу Бога Айца. Амін.
Буду штодня бласлаўляць Цябе і хваліць імя Тваё давеку і на
век вякоў.
Дай, Госпадзе, у гэты дзень захавацца нам без граху.
Блаславёны Ты, Госпадзе, Божа айцоў нашых, і імя Тваё ўсяхвальнае і праслаўленае
давеку. Амін.
Хай міласэрнасьць Твая, Госпадзе, спачыне на нас, бо мы
ўсклалі надзею на Цябе.
Блаславёны Ты, Госпадзе, навучы мяне запаветаў Тваіх.
(Тройчы)
Госпадзе, Ты быў нам прыстанішчам з роду ў род. Я сказаў:
Госпадзе, зьмілуйся нада мною, аздараві душу маю, бо я перад Табою зграшыў.
Госпадзе, да Цябе прыходжу, навучы мяне чыніць волю Тваю, бо
Ты Бог мой: у Табе крыніца жыцьця і ў зьзяньні Тваім убачым сьвятло.
Міласэрнасьць Твая хай будзе заўжды з тымі, што пазналі Цябе.
Дыякан: Мудрасьць.
Сьвятар: Усесьвятая Багародзіца,
збаў нас.
Людзі: Больш годную пашаны за
хэрувімаў і без параўнаньня больш слаўную за сэрафімаў, што, захаваўшы
дзявоцтва, радзіла Бога–Слова, існую Багародзіцу, Цябе мы ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа,
надзея наша , слава Табе.
Людзі: Слава Айцу, і Сыну, і
Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, зьмілуйся; Госпадзе, змілуйся.
Ойча, блаславі.
Сьвятар: Хрыстос, праўдзівы Бог
наш, малітвамі ўсячыстае свае Маці, сьвятых слаўных і годных пахвалы апосталаў,
сьвятых і баганосных айцоў нашых, сьвятых і праведных богаайцоў Якіма і Ганны, і
ўсіх сьвятых, хай зьмілуецца над намі і збавіць нас, бо Ён добры і
Чалавекалюбец. |
|
|
|
|
|

|
|

|
|
|
|
|