Літургія
Трапар сьвятога (тон 4).
Палонных вызваліцелю, бедных абаронца, лекару хворых, уладароў заступнік,
пераможны і вялікі мучанік Юры, малі Хрыста Бога збавіць душы нашыя.
Кандак (тон 4).
Узрошчаны Богам, ты, Юры сьвяты, паказаў сябе найпачэсным сейбітам набожнасьці і
сабраў снапы дабрадзейнасьці. Пасеяўшы ў сьлязах, ты зжаў у радасьці і,
пацярпеўшы да крыві, прыняў Хрыста, і малітвамі тваімі даеш усім адпушчэньне
грахоў.
Пракімен (Пс 63:11,2): Праведнік узрадуецца
ў Госпадзе і знойдзе прытулак у Яго.
Верш: Госпадзе, пачуй голас малітвы маёй.
Апостал: Дзеяньні 12:1-11
Алілуя (Пс 91:13,14).
Праведнік як пальма зацьвіце, як кедр лібанскі разрасьцецца.
Верш: Пасаджаны ў доме Гасподнім, ён расьцьвіце на
панадворку Бога нашага.
Евангельле: Ян 15:16-16:2
Прычасьнік (Пс 111:6-7). Памяць праведніка
жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.
|