Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 30 красавіка - Сьвятога апостала Якуба, брата Яна Багаслова


 

 

30 красавіка - Сьвятога апостала Якуба, брата Яна Багаслова

Літургія


Трапар сьвята.

Трапар Апостала (тон 3): Выбраны апостале Хрыстовы і ўлюбёнага Багаслова родны браце, Якубе ўсяхвальны, усім нам, што сьвяткуем памяць тваю, выпрасі адпушчэньне грахоў і душам нашым багацьце зьмілаваньня.

Слава...:

Кандак Апостала (тон 2). Пачуўшы Боскі голас, што клікаў цябе, ты, Якубе слаўны, пакінуўшы бацькаву любоў, прыбег да Хрыста з братам тваім, і разам з ім удастоіўся бачыць Боскае перамяненьне.

Цяпер...: кандак сьвята


Пракімен:
Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх, і аж да канцоў сьвету словы іх.

Верш: Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, аб творах рук Ягоных расказвае небасхіл.


Апостал:
Дзеяньні 12:1-11


Алілуя:
Нябёсы славяць цуды Твае, Госпадзе, і вернасьць Тваю – хоры сьвятых.

Верш: Бог праслаўлены ў мностве сьвятых.


Евангельле:
Лк 5:1-11


Прычасьнік
сьвята і наступны: Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх і аж да канцоў сьвету словы іх. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст