Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 2 траўня - Між сьвятымі айца нашага Апанаса, арцыбіскупа Александрыйскага


 

 

2 траўня - Між сьвятымі айца нашага Апанаса, арцыбіскупа Александрыйскага

Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу... ":

(Тон 4). Ты цярпеў перасьлед і вялікія цяжкасьці, пакуль не выкараніў ерась Арыя, і не абараніў статак твой ад нязбожнасьці, навучаючы праўдзіва, што Сын і Дух адзінасутныя з Айцом, сьвятаначальніку блаславёны, ойча пачэсны Апанасе.

Бліскучым прапаведаваньнем ты, Апанасе, прасьвятліў тых, што ў цемры, і адагнаў спакусу; як сапраўдны пастыр, ты дбаў нястомна пра чысьціню веры і быў непарушным умацаваньнем сьвятое Царквы. Дзеля гэтага мы ўсе радасна ў песьнях ушаноўваем цябе.

Навучыўшыся з цярплівасьцю ўсялякай дабрадзейнасьці, ты, боганатхнёны Апанасе, атрымаў сьвятое памазаньне Духа і быў сьвятаначальнікам і сапраўдным пастырам, і змагаром за праўдзівую веру. Дзеля гэтага ўся Царква шануе памяць тваю, спраўляючы сьвята і праслаўляючы Збавіцеля.

Слава...:

(Тон 6). Уславім Хрыстовага сьвятаначальніка Апанаса, які зьвёў у нішто выдумкі Арыя, і ва ўсім сьвеце ясна прапаведаваў дзяржаву Сьвятое Тройцы, – адзінага і неразьдзельнага ў трох асобах Бога. Ён моліць Яго за нас, якія з вераю спраўляем ягоную памяць.

Цяпер...: сьвята


Вершапесьні
сьвята, або актойху

Слава...:

(Тон 3). Быццам залатацечны Ніл, аднайменьнік несьмяротнасьці Апанас навадняе ўсіх залатымі струменямі несьмяротнасьці і навучае пакланяцца адзінадзяржаўнай неразьдзельнай Тройцы. Ён крынічыць боскія навукі, поіць розумы верных і моліцца за душы нашыя.

Цяпер...: сьвята


Адпушчальны трапар

Трапар (тон 3). Ты быў стаўпом праўдзівай веры, боскімі догмамі ўмацаваў Царкву, сьвятаначальніку Апанасе; навучаючы, што Сын адзінасутны з Айцом, ты пасароміў Арыя. Ойча блаславёны, малі Хрыста Бога, каб Ён дараваў нам багацьце свайго зьмілаваньня.

Літургія

Трапар (тон 3). Ты быў стаўпом праўдзівай веры...

Кандак (тон 2). Насадзіўшы праўдзівае вучэньне, ты, ойча блаславёны, выкараніў церне ілжывай навукі і акрапленьнем Духа памножыў зерне веры. Дзеля гэтага ў песьнях славім цябе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст