ЛІТУРГІЯ
ў суботу Акафіста
Трапары:
Трапар (Тон 8):
Як толькі атрымаў тайны загад, арханёл Габрыель сьпешна зьявіўся ў доме Язэпа і
сказаў Найчыстай Дзеве: "Той, хто нахіліў нябёсы, каб зыйсьці на зямлю,
зьмяшчаецца ў Табе, застаючыся нязьменным. Бачачы Яго ва ўлоньні Тваім у
выглядзе слугі, абняты страхам усклікаю: Радуйся, Дзева Маці!"
Кандак (Тон 8):
Магутная Ўладарка Багародзіца, мы, верныя слугі Твае, выбаўленыя табою ад бедаў,
песьні ўдзячнасьці і перамогі табе прыносім.Ты ж, маючы сілу непераможную, ад
усіх напасьцяў выратуй нас, каб нам усклікнуць Табе: "Радуйся, Дзева Маці"
Пракімен (Лк. 1:46-47):
Душа мая абвяшчае веліч Госпада, і мой дух узрадаваўся ў Богу Збаўцы маім.
Верш: Бо Ён глянуў на пакорнасьць служкі сваёй: ад
гэтага часу шчасьлівай называць мяне будуць усе пакаленьні.
Апостал: Гэб 9:1-7
Алілуя (Пс. 131:8,1): Устань, Госпадзе,
ідзі на месца спачынку Твайго, Ты і каўчэг сьвятасьці Тваёй.
Верш: Успомні, Госпадзе, Давіда і ўсю лагоднасьць
ягоную.
Евангельле: Лк 10:38-42;
11:27-28
Прычасьнік: Чашу збаўленьня прыму, буду клікаць
імя Гасподняе. Алілуя, алілуя, алілуя. |