ЛІТУРГІЯ
Сьвятога Базыля Вялікага
Трапары:
Трапар нядзельны належнага тону.
Трапар Марыі (Тон 8):
У табе, Маці, верна захаваўся вобраз Божы: узяўшы крыж, ты пайшла ўсьлед за
Хрыстом і на справе навучала не клапаціцца аб целе, бо яно прамінае, але дбаць
пра душу, рэч несьмяротную. Дзеля гэтага разам з анёламі радуецца, сьвятая
Марыя, дух твой.
Слава ...
Кандак Марыі
(Тон 3): Перапоўненая раней усялякімі
грахамі, ты, пакаяўшыся, сталася нявестай Хрыстоваю і, пераймаючы анельскае
жыцьцё, перамагаеш дэманаў крыжовай зброяю. Цяпер ты – нявеста валадарства,
Марыя ўсяслаўная.
Цяпер ...
Кандак Багародзіцы (Тон
8): Магутная Ўладарка Багародзіца, мы, верныя слугі Твае, выбаўленыя
табою ад бедаў, песьні ўдзячнасьці і перамогі Табе прыносім. Ты ж, маючы сілу
непераможную, ад усякіх напасьцяў выратуй нас, каб нам усклікнуць Табе:
"Радуйся, Дзева Маці!"
Пракімен (Пс. 75:12,2):
Выконвайце абяцаньні, дадзеныя Госпаду Богу нашаму.
Верш: Бог вядомы ў Юдэі, у Ізраілі вялікае імя
Яго.
Апостал: Гэб 9:1-14
Алілуя (Пс. 94:1,2): Прыйдзіце, будзем
радасна пяяць Госпаду, будзем славіць Бога Збавіцеля нашага.
Верш: Станем з удзячнасьцю перад абліччам Ягоным,
у песьнях уславім Яго.
Евангельле: Мк 10:32-45
Задастойнік: У Табе радуецца, Поўная ласкі, усякае
стварэньне – сабор анёлаў і род людзкі, – асьвячаны хораме і раю духоўны,
пахвала дзеваў; ад Цябе Бог прыняў цела і стаўся дзіцяткам, Бог наш спрадвечны:
улоньне тваё Ён зрабіў пасадам сваім, і нутро тваё ўчыніў больш прасторным за
неба. У Табе радуецца, Поўная ласкі, усякае стварэньне: слава Табе. |