Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » V нядзеля посту - увечары


 

 

V нядзеля посту - увечары

На "Госпадзе, Цябе клічу..." чатыры песьні актойха належнага тону, пасьля:

(Тон 1): Сам багаты, Ты стаўся ўбогім і ўзбагаціў чалавека несьмяротнасьцю і сьвятлом. Дык і мяне, зьбяднелага асалодамі жыцьця, узбагаць дабрадзейнасьцямі і зрабі саўдзельнікам лёсу ўбогага Лазара, вызваляючы ад удзелу ў мучэньнях багача, і ад пекла, якое чакае мяне.

Я, Госпадзе, стаўся багаты на зло, палюбіў слодыч, і насыціўся дачаснымі дабротамі, і таму заслужыў на пякельны агонь. Я пагардзіў маім згаладалым розумам, быццам Лазарам: вось ён ляжыць перад варотамі боскіх добрых учынкаў. Але Ты, Уладару, зьмілуйся нада мною

На пачатку шостага тыдня пачэснага посту прынясем, верныя, быццам вербы, перадсьвяточны сьпеў Госпаду, які ідзе ў славе і сіле Боства ў Ерусалім, каб перамагчы сьмерць. Прыгатуем Яму галінкі дабрадзейнасьцяў, як знак перамогі, і ўсклікнем "Гасанна!" Творцу ўсіх.

Тры песьні і багародзічны з мінэі.


Вершапесьні

(Тон 1): Дзівосны провід Збавіцеля Чалавекалюбца: ведаючы тое, што мае быць, Ён паказаў нам жыцьцё багача і Лазара. Разважаючы над канцом іх, пастараемся пазьбегнуць самалюбства і нялюдзкасьці першага, і быць пераймальнікамі стойкасьці і доўгацярплівасьці другога, каб і нам разам з ім ва ўлоньні Абрагама ўсклікнуць: "Судзьдзя справядлівы, Госпадзе, слава Табе!" (Двойчы)

Малітвамі, Госпадзе, усіх сьвятых і Багародзіцы, даруй супакой Твой усім нам і зьмілуйся над намі, бо Ты добры і міласэрны.

Багародзічны: Радасьць анельскіх хораў, і людзей на зямлі магутная заступніца, Усячыстая Багародзіца, збаў нас, якія да Цябе прыбягаем, бо пасьля Бога мы ўсклалі надзею на цябе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст