Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 22 ліпеня - Сьвятое і роўнае апосталам Марыі Магдаліны


 

 

22 ліпеня - Сьвятое і роўнае апосталам Марыі Магдаліны

Вячэрня


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 8). Несучы міра са сьлязамі ты, Магдалена Марыя, прыйшла да магілы Збавіцеля і ўбачыла там анёла славы, які абвясьціў табе ўваскрасеньне Жыцьцядаўца і збаўленьне ўсіх; і ты пасьпяшыла занесьці радасную вестку адзінаццацём апосталам, кажучы ім: "Весяліцеся, бо Хрыстос уваскрос!".

Паслугоўваючы Хрысту Богу, які дзеля нас стаўся адным з нас, і прасьвятліўшы душу і розум нязгасным сьвятлом, ты, усяхвальная Марыя, сама сталася сьвятлом, і, бачачы Настаўніка твайго павешанага на крыжы, усклікнула са сьлязамі: "Як гэта сёньня Жыцьцё дабравольна прымае сьмерць?".

Хрыстос, як агароднік, зьявіўся Марыі, тушачы духоўную смагу расою слова свайго, і сказаў ёй: "Ідзі да братоў маіх і абвясьці радасьць ім! Бо я адыходжу да Айца і Бога майго, і Бога вашага, каб дараваць сьвету багацьце зьмілаваньня".

Слава ...:

(Тон 6). Ты першая, Марыя Магдалена, бачыла ўваскрасеньне Віноўніка ўсяго добрага, які нашу прыроду абагавіў; Ты была першай дабравесьніцай, сказаўшы апосталам: "Пакіньце сум, прыміце радасьць і ідзіце бачыць уваскрослага Хрыста, які дае сьвету багацьце зьмілаваньня свайго".

Цяпер ...:

Багародзічны (тон 6). Мы пазналі Бога, які нарадзіўся ад цябе, Багародзіца. Малі Яго за збаўленьне душ нашых.

Крыжабагародзічны (тон 6). Бачачы Цябе на крыжы павешанага, Хрысьце, Маці Твая ўсклікнула: "Што гэта за страшную тайну бачу, Сыне мой? Як гэта Ты, Жыцьцядаўча, паміраеш на крыжы?".


Вершапесьні:

Дня адпаведнага тону

Слава ...:

(Тон 8). Марыя Магдалена, як вучаніца, з вераю і любоўю паслужыла Хрысту Богу, які дзеля вялікай добрасардэчнасьці дабравольна стаўся ўбогім маёй убогасьцю; убачыўшы Яго на дрэве расьпятым, яна залілася сьлязамі і ўсклікнула: "Што гэта за страшнае відовішча! Як гэта мёртвым стаў Той, які ажыўляе мёртвых? Якія духмяныя алейкі прынясу Таму, хто вызваліў мяне ад дэманскага смуроду? Якія сьлёзы праліваць буду па Тым, хто прамаці маю ад сьлёз вызваліў? Уладару і Божа мой, слава Табе!".

Цяпер ...:

Багародзічны. Радуйся, сусьветная пахвала; радуйся, сьвятыня Гасподняя; радуйся, гара ацененая; радуйся, усіх прыстанішча; радуйся, залаты ліхтар; радуйся, пачэсная слава верных; радуйся, Марыя, Маці Хрыста Бога; радуйся, раю; радуйся Боскі стале і залаты посудзе; радуйся, надзея ўсіх.

Крыжабагародзічны. Сонца, убачыўшы, як Ты, Сонца праведнасьці Госпадзе, вісіш на крыжы, скрыла праменьні свае, месяц сьвятло на цемру перамяніў, і боль пранізаў сэрца Маці Тваёй.


Адпушчальны трапар

(Тон 8). Усьлед за Хрыстом, які нарадзіўся ад Дзевы, ты пайшла, пачэсная Магдалена Марыя, захоўваючы ўсе Ягоныя збавенныя рады і запаветы; дзеля гэтага сёньня мы, сьвяткуючы тваю сьветлую памяць, малітвамі тваімі атрымліваем адпушчэньне грахоў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст