Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 23 верасьня - Зачацьце сьвятога Яна Хрысьціцеля


 

 

23 верасьня - Зачацьце сьвятога Яна Хрысьціцеля

Літургія

Трапары

(Тон 4). Радуйся, няплодная Альжбета, што раней не раджала: бо вось ты зачала сьветач Сонца, што мае прасьвятліць увесь сусьвет, які церпіць ад сьлепаты. Сьвяткуй, Захар, і кліч сьмела: „Прарокам Найвышэйшага будзе той, хто мае нарадзіцца“.

Кандак (тон 1). Весяліцеся сьветла, Захар вялікі з усяслаўнаю Альжбетаю, зачынаючы дастойна Яна Прадвесьніка, якога арханёл прадвясьціў, а людзі шануюць, як тайніка ласкі.

Пракімен (Пс 63:11,2). Праведнік узрадуецца ў Госпадзе і знойдзе прыпынак у Яго.

Верш: Госпадзе, пачуй голас малітвы маёй.

Апостал: Гал. 4:22-31

Алілуя (Пс 91:13,14). Праведнік як пальма зацьвіце, як кедр лібанскі разрасьцецца.

Верш: Пасаджаны ў доме Гасподнім, ён расьцьвіце на панадворку Бога нашага.

Евангельле: Лк 1:5-25

Прычасьнік (Пс 111:6-7). Памяць праведніка жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.


Папярэдняя старонка | Старонка 2 з 2
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст