Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 22 лістапада - Пасьвяцьце Ўводзінаў і сьвятога апостала Халімона


 

 

22 лістапада - Пасьвяцьце Ўводзінаў і сьвятога апостала Халімона

Вячэрня

На „Госпадзе, Цябе клічу...“:

(Тон 8). Слаўны цуд! Невыказная будучыня сёньня прадвяшчаецца робіцца вядомай у бачных вобразах. Вось Божае сьвятло сьвету зазьзяла і прыводзіцца, быццам нявеста, ў сьвяты дом. Усхвалім Яе, як сьветлы Божы хорам, сьвяты і праменны, у якім зьмясціўся Хрыстос.

Якім мудры разам з Ганнаю прынесьлі як прыемны дар Божае дзіця, Марыю Дзеву, Таму, хто ласкава даў Яе ім. Ёю быў скасаваны сумны першы доўг. Дык усхвалім Яе набожна з радасьцю, бо Яна – Хадайніца радасьці для ўсяго сьвету.

Пойдзем у думках усе разам, каб са сьвечкамі веры праводзіць Дзеву, якая ўваходзіць сёньня ў Божую сьвятыню, будучы заручанай з Уладарам усіх Хрыстом. Будзем спраўляць сьветлую ўрачыстасьць уваходу ў сьвятыню Тае, якая зьяўляецца радасьцю ўсіх.

(Тон 2). Слаўны Халімон, ты, быццам жыццядайная галінка вінаградная, прыносіш плады богапазнаньня тым, што недамагаюць душою, і даеш пацяшэньне сэрцам, агорнутым змрокам спакусаў і падуладным цемры паганства. Дзеля гэтага з радасьцю спраўляем памяць тваю.

Горад Газа шануе цябе, блаславёны, бо атрымаў праз цябе сьвятло богапазнаньня. Каласяны захоўваюць тваё цела, быццам вялікі скарб, з якога цячэ ласка аздараўленьняў. А мы спраўляем памяць тваю і малітвамі тваімі вызваляемся ад бедаў, слаўны Халімоне.

Усхвалім Апсію разам з мудрым ерархам Архіпам, а таксама Халімона і Анісіма, сьвятых прапаведнікаў і пачэсных настаўнікаў, што выкаранялі словам сваім спакусу шматбожжа і насаджалі веданьне праўды ўсім, што шануюць іх.

Слава... цяпер...

(Тон 1). Хай радуецца сёньня неба, хай хмары росяць радасьць і славяць дзівосную веліч Бога нашага: бо вось Брама, што на ўсход глядзіць, народжаная згодна з абяцаньнем ад няплоднае, і прызначаная быць Божым жыльлём, сёньня ўводзіцца ў сьвятыню, быццам дар беззаганны. Хай радуецца Давід і грае на гусьлях, бо ён сказаў, што прывядуцца Цару дзевы ўсьлед за ёю, дружкі яе прывядуцца ўнутр Каўчэгу Божага, унутр сьвятога месца Яго, дзе Ёй трэба прыгатавацца быць жыльлём для спрадвеку нятленна Народжанага ад Айца для збаўленьня душаў нашых.

 

Вершапесьні

(Тон 2). Сёньня хоры дзеваў з запаленымі сьветачамі радасна праводзяць Адзіную беззаганную.

Верш. Прывядуцца Ўладару дзевы ўсьлед за ёю, дружкі яе прывядуцца Яму.

Прымі, прарок, духоўную гару і Боскі пасад, мост і посуд з маннаю, адзіную Ўсебеззаганную.

Верш. Прывядуцца яны з радасьцю і вясельлем, і ўвойдуць у сьвятыню Гасподнюю.

Адчыні, прарок Захар, дзьверы сьвятыні і прымі з пашанаю Маці Божую, адзіную заўсёды Дзеву.

Слава... цяпер...

(Тон 2). Сёньня ўсебеззаганная Дзева прыводзіцца ў сьвятыню, у жыльлё Уладара ўсіх Бога і Карміцеля жыцьця нашага. Сёньня найсьвяцейшая Сьвятыня, як трохгадовае дзіця, уводзіцца ў сьвятое сьвятых. Дык усклікнем ёй разам з анёлам: "Радуйся, адзіная блаславёная сярод жанчынаў!"

 

Адпушчальныя трапары

Трапар апосталаў (тон 3). Хай радуецца неба і цешыцца з намі, бо вось настала памяць баганосных апосталаў, Халімона слаўнага разам з Архіпам, Анісімам і Маркам, Апалёсам і мудраю Апіяю, малітвамі якіх, Хрысьце, зрабі нас дастойнымі вечнае радасьці і збаў душы нашыя.

Слава... цяпер...

Трапар (тон 4). Сёньня правобраз Божае спагады і абвяшчэньне збаўленьня людзям: Дзева яўна ў Дом Божы ўваходзіць і Хрыста ўсім прадвяшчае. Усклікнем жа ёй на ўвесь голас: "Радуйся, провіду Божага спаўненьне".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст