Магутны Божа, Уладар сусьветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых,
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменьні свае хвалы.
Дай спор у працы, штодзённай, шэрай,
На лусту хлеба, на родны край.
Павагу, сілу і веліч веры
У нашу праўду, у прышласьць дай.
Дай урадлівасьць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчасьлівай
Краіну нашу і наш народ. |