Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Асьвячэньне Крыжа - малое


 

 

Асьвячэньне Крыжа - малое

Трапар (тон 1): Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой. Даруй супакой сьвятой Тваёй Царкве і перамогу над усімі нягодамі, і захавай верны Твой народ сілаю Твайго Крыжа.

Слава... цяпер...

Кандак (тон 4): Хрысьце Божа, які з волі сваёй быў узьняты на Крыжы, даброты Твае даруй новым людзям, якія носяць імя Тваё; дай радасьць належным нашым уладам сілаю Тваёю, настаўляючы іх на кожную добрую справу: хай дапамогаю будзе ім Твой Крыж – непераможная зброя міру.

Сьвятар: Госпадзе, Божа славы, Ойча ўсемагутны, Ты ў дрэве, пасаджаным сярод раю, даў нам вобраз жыцьцядайнага Крыжа, на якім Твой любы Сын памёр, умярцьвіўшы сьмерцю сваёю сьмерць і даўшы яго Царкве сваёй як непераможную зброю, умацаваньне веры, непахісную надзею збаўленьня і дару жыцьця. Дык вось мы, слугі Твае, што ўдастоіліся такой вялікай ласкі, сёньня прыносім Велічы Тваёй славу, падзяку і пакорнае пакланеньне, і просім Цябе глянуць ласкава на гэты вось Крыж. Зышлі на яго ласку Духа Твайго Сьвятога, блаславі, асьвяці яго і дай яму быць нам і ўсім, хто моліцца перад ім, магутнай абаронаю ад усіх супраціўнікаў бачных і нябачных, аховаю ад спакусаў, умацаваньнем у веры, падтрымкаю надзеі, і заахвочаньнем да дабрадзейнасьцяў. Будзь спагадлівым да нас і дай нам спаўненьне просьбаў для нашага збаўленьня. І, як Крыжом сьвет быў вызвалены ад асуджэньня, так і слугам Тваім дай быць пераможцамі граху. Настаўляй нас Крыжом Тваім да ўсяго добрага, і прывядзі да Твайго Валадарства. Бо Ты – Крыніца і Падаўца усяго добрага, і Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Кропіць Крыж тройчы сьвятой вадою, кажучы за кожным разам:

Асьвячаецца гэты Крыж ласкаю Ўсесьвятога Духа і акрапленьнем гэтае сьвятое вады, у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа. Амін.

Скончыўшы, сьпявае тройчы, робячы за кожным разам паклон.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст