Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Нядзеля міраносіцаў увечары


 

 

Нядзеля міраносіцаў увечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 5). Прыбіты цьвікамі да дрэва, Ты зьнішчыў дрэва праклён; пакладзены ў магілу, Ты ўваскрасіў Боскаю сілаю Тваёю памёрлых адвеку. Славім сілу Тваю, Ісусе ўсемагутны, Божая Пасха, Жыцьцё наша, Зьзяньне Айца. Нябесныя і зямныя стварэньні радуюцца і пяюць песьню хвалы Табе, Пераможнае Слова, Хрысьце ўсемагутны, які даеш сьвету веліч зьмілаваньня Твайго.

"Ці Жыцьцё ўсё яшчэ спачывае сярод мёртвых, і незаходнае Сонца яшчэ пад зямлёю? – Міраносіцы з плачам пыталіся. – Пойдзем хутка да магілы Сьвятога!" Убачыўшы ўнутры яе сьветлага анёла, яны сумеліся, але ён перамяніў іхні плач на радасьць, усклікнуўшы: "Жыцьцядаўца ўваскрос, дык не палохайцеся і ня плачце, бо Ён – Уладар, які дае сьвету багацьце свайго зьмілаваньня".

Жанчыны прыйшлі да ўзыходу сонца шукаць існае Сонца, што зышло ў магілу; але сьветлы анёл абвясьціў ім: "Сьвятло зазьзяла тым, што ў цемры; дык ідзіце і абвясьціце гэта сьветлым вучням, і перамяніце іхні сум на радасьць. З упэўненасьцю ў сэрцах слаўце Пасху радасную і збавенную, усклікаючы: "Хрыстос уваскрос, даючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня!"

Тры песьні з мінеі.

Слава... цяпер...

(Тон 1). "Жанчыны міраносіцы, нашто вы прыйшлі да магілы? чаму шукаеце Жывога сярод мёртвых? Усьцешцеся, бо Госпад уваскрос" – анёл усклікнуў.


Вершапесьні

(Тон 2). Прыйдзіце, паклонімся Божаму Слову, народжанаму спрадвеку ад Айца, і ад Дзевы цела прыняўшаму. Ён, пацярпеўшы на крыжы і аддаўшы сябе на пахаваньне, як захацеў, уваскрос з мёртвых і збавіў мяне, заблуднага чалавека.

Зграшыў я перад Табою, Хрысьце Спасе, як блудны сын. Але Ты, Ойча, прымі мяне, які каюся, і зьмілуйся нада мною, Божа!

Божыя пакутнікі, не палюбіўшы зямной уцехі, удастоіліся нябесных дабротаў і сталіся суграмадзянамі анёлаў; малітвамі іх, Госпадзе, зьмілуйся нада мною і збаў мяне.

Слава... цяпер...

(Тон 1). Жанчыны са страхам прыйшлі да магілы, каб памазаць духмянымі алейкамі цела Тваё. Не знайшоўшы яго, яны ўстрыво-жыліся, бо ня ведалі, што Ты ўваскрос. Але анёл зьявіўся ім і сказаў: "Хрыстос уваскрос, даруючы нам веліч міласэрнасьці".


Адпушчальныя трапары.

(Тон 2). Высакародны Язэп...

Слава...: трапар сьвятога.

Цяпер...: міраносіцаў: Анёл зьявіўся ля магілы жанчынам-міраносіцам і ўсклікнуў: "Алейкі мёртвым патрэбныя, Хрыстос жа тленнасьці не зазнаў. Дык усклікніце: Уваскрос Хрыстос, даючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст