Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Аўторак пасьля Міраносіцаў увечары


 

 

Аўторак пасьля Міраносіцаў увечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 2). Цешацца вучаніцы Хрыстовыя, пачуўшы ад анёла вестку пра ўваскрасеньне Таго, хто стаўся мёртвым дзеля нас. Міраносіцы, якія раней ля магілы плакалі па Хрысьце, сумеліся, калі ўбачылі адвалены камень, і перамянілі сум на радасьць.

Хрыстовыя вучаніцы-міраносіцы абвясьцілі непрамінальную і Боскую радасьць сьвятым апосталам, спаўняючы загад Божага анёла, які зьявіўся ім у асьляпляльнай сьветлай вопратцы і сказаў: "Пекла палоненае ўсезбавенным уваскрасеньнем Уладара, які памёр за нас".

Хрыстовыя вучаніцы, пакінуўшы сьлёзы і плач, прыносяць радасную вестку сьведкам ласкі і абвяшчаюць ім уваскрасеньне Слова і радасьць, што зазьзяла з магілы. Бо яны чулі голас, які загадаў ім перамяніць сум на радасьць.

Тры песьні з мінеі.

Слава... цяпер...

(Тон 6). Жанчыны-міраносіцы прыйшлі да магілы Тваёй; яны агледзелі магільныя пячаці і, не знайшоўшы ўсячыстага цела Твайго, з плачам адышлі і казалі: "Хто ўкраў нашу надзею? Хто схаваў мёртвага, голага і памазанага алейкамі, адзіную пацеху Маці сваёй? Як гэта памёр Той, што мёртвых ажыўляў; як пахаваны быў Той, хто паланіў пекла? Устань, Збавіцелю, у сіле на трэці дзень, як Ты прадказаў, і збаў душы нашыя".


Вершапесьні

(Тон 2). Хрысьце Спасе, які збавіў Пятра ў моры, збаў мяне сілаю крыжа і зьмілуйся нада мною.

З арханёламі ўславім уваскрасеньне Хрыстова, бо Ён – Збаўца і Вызваліцель душ нашых, і ў славе страшнай і вялікай сіле зноў прыйдзе судзіць сьвет, які Ён стварыў.

Хоры мучанікаў супрацівіліся мучыцелям сваім, кажучы: "Мы – воі Ўладара сіл! І хоць аддасьце нас на агонь і мукі, не адрачэмся ад Тройцы".

Слава... цяпер...

(Тон 6). Прасі, Язэпе, цела Хрыста і пакладзі Яго ў новай магіле: бо Яму належыць выйсьці з магілы, быццам з хораму. Госпадзе, які скрышыў уладу сьмерці і адчыніў людзям дзьверы райскія, слава Табе!


Адпушчальныя трапары

Высакародны Язэп...

Слава...: Трапар сьвятога дня.

Цяпер...: міраносіцаў: Анёл зьявіўся ля магілы жанчынам-міраносіцам і ўсклікнуў: "Алейкі мёртвым патрэбныя, Хрыстос жа тленнасьці не зазнаў. Дык усклікніце: Уваскрос Хрыстос, даючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст