На "Госпадзе, Цябе клічу...":
(Тон 2). Калі жанчыны пачулі радасную вестку ад
анёлаў, што сядзелі ля магілы Слова, яны зразумелі, што міра, з якім яны
прыйшлі, больш не патрэбнае. Таму яны пакінулі свой першы намер і дабравясьцілі
апосталам пра ўстаньне з глыбіні апраметнай Таго, хто дзеля нас стаўся
чалавекам.
Міраносіцы прыйшлі ў трапятаньні на досьвітку з алейкамі да
магілы Жыцьцядаўца Хрыста, думаючы, што Той, які пекла ўмярцьвіў, мёртвы ляжыць.
Але Божы анёл зьявіўся ім і сказаў: "Чаму шукаеце Жыцьцядаўца сярод мёртвых?
Ідзіце і абвяшчайце Ягонае ўваскрасеньне!"
Блаславёны Язэпе, ты нёс на руках тваіх Таго, хто сядзіць на
хэрувімах. Ён той, хто прыняў цела дзеля нас, і памёр, каб нас, амярцьвелых,
ажывіць. Тады ты плакаў па Ім, як па мёртвым. Цяпер цешся разам з пачэснымі
міраносіцамі, убачыўшы Ягонае ўваскрасеньне.
Тры песьні з мінеі.
Слава... цяпер...
(Тон 1). Марыя Магдалена з другой Марыяй прыйшлі
на магілу, шукаючы Госпада, і ўбачылі сьветлага, быццам маланка, анёла, які
сядзеў на камені і сказаў ім: "Чаму шукаеце Жывога сярод мёртвых? Ён уваскрос,
як прадказаў; убачыце яго ў Галілеі". Дык і мы ўсклікнем Яму: "Госпадзе, які
ўваскрос з мёртвых, слава Табе!"
Вершапесьні
(Тон 2). Уваскрасеньнем Тваім, Хрысьце Спасе, Ты
прасьвятліў увесь сусьвет і паклікаў да сябе ўсё стварэньне. Госпадзе,
усемагутны, слава Табе!
Ты, Збавіцелю, узьвялічыў па ўсім сьвеце імёны найвышэйшых
апосталаў, бо яны, навучыўшыся нябесным справам, аздараўлялі людзей, і нават
іхні цень лячыў немачы; рыбакі чынілі цуды, і пакліканыя спасярод юдэяў
прапаведавалі ласку. Малітвамі іх, Міласэрны, даруй нам веліч Твайго
зьмілаваньня.
Вялікую славу здабылі вы, сьвятыя, вераю, бо ня толькі ў
цярпеньнях перамаглі ворага, але і пасьля сьмерці праганяеце злых духаў,
аздараўляеце немачы як лекары душ і целаў. Дык маліцеся Госпаду за зьмілаваньне
душ нашых.
Слава... цяпер...
(Тон 2). Вусны жанчынаў, што прыйшлі паліць
сьлязамі і алей-камі магілу Тваю, напоўніліся радасьцю, і яны пачалі абвяшчаць:
"Госпад уваскрос!"
Трапары адпушчальныя
Нядзельны (тон 2). Калі Ты зышоў да сьмерці...
Слава...: Трапар сьвятога дня.
Цяпер...: міраносіцаў:
Анёл зьявіўся ля магілы жанчынам-міраносіцам і ўсклікнуў: "Алейкі мёртвым
патрэбныя, Хрыстос жа тленнасьці не зазнаў. Дык усклікніце: Уваскрос Хрыстос,
даючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня". |