Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Пятніца пасьля Міраносіцаў увечары


 

 

Пятніца пасьля Міраносіцаў увечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 2). Жанчыны міраносіцы прыйшлі на досьвітку... Чаму, вучаніцы, зьмешваеце міра са сьлязамі?... Міраносіцы прыйшлі зранку да магілы і... (Гл. вячэрню нядзелі міраносіцаў)

Тры песьні з мінэі.

Слава...

(Тон 6). Жанчыны міраносіцы прыйшлі да магілы Тваёй; яны агледзелі магільныя пячаці і, не знайшоўшы ўсячыстага цела Твайго, з плачам адышлі і казалі: "Хто ўкраў нашу надзею? Хто схаваў мёртвага, голага і памазанага алейкамі, адзіную пацеху Маці сваёй? Як гэта памёр Той, што мёртвых ажыўляў; як пахаваны быў Той, хто паланіў пекла? Устань, Збавіцелю, у сіле на трэці дзень, як Ты прадказаў, і збаў душы нашыя".

Цяпер...

Дагматык (тон 2). Цень Закону мінуў з прыйсьцем ласкі: як некалі куст, ахоплены агнём, не згараў, так і Ты, Дзева, пасьля родаў Дзеваю засталася; замест слупа вогненнага Сонца праведнае зазьзяла; замест Майсея – Хрыстос, Збавіцель душ нашых.


Вершапесьні

(Тон 2). Прыйдзіце, паклонімся Божаму Слову, народжанаму спрадвеку ад Айца і ад Дзевы цела прыняўшаму. Ён, пацярпеўшы на крыжы і аддаўшы сябе на пахаваньне, уваскрос з мёртвых і збавіў мяне, заблуднага чалавека.

Верш. Госпад пануе, Ён апрануўся ў красу. Апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся.

Хрыстос Спас наш адмяніў прысуд на нас, прыбіўшы яго да крыжа і зьнішчыў сьмерці ўладу. Пакланяемся Ягонаму трохдзённаму ўваскрасеньню.

Верш. Ён умацаваў сусьвет, што не зварухнецца.

З арханёламі ўславім уваскрасеньне Хрыстова, бо Ён – Збаўца і Вызваліцель душаў нашых, і ў славе страшнай і вялікай сіле зноў прыйдзе судзіць сьвет, які Ён стварыў.

Верш. Дому Твайму належыцца сьвятасьць, Госпадзе, праз усе дні.

Уваскрасеньнем Тваім, Хрысьце, Ты прасьвятліў увесь сусьвет і паклікаў да сябе ўсё стварэньне. Госпадзе ўсемагутны, слава Табе!

Слава... цяпер...

(Тон 5). Цябе, які апранаешся ў сьвятло, быццам у вопратку, Язэп разам з Нікодымам зьняў з крыжа і, убачыўшы Цябе голага і непахаванага, заплакаў ад глыбіні сэрца і сказаў: "Гора мне, наймілейшы Ісусе! Убачыўшы Цябе на крыжы павешанага, сонца памеркла, зямля ў страху ўскалыхнулся, і заслона царкоўная разарвалася. Вось гляджу цяпер на Цябе, які дзеля мяне дабравольна прыняў сьмерць: як я Цябе пахаваю, Божа мой, якім палатном спаўю Цябе? Якімі рукамі дакрануся да нятленнага цела Твайго, і якія песьні пяяць буду на адыход Твой, Усядобры? Узьвялічваю цярпеньні Твае, слаўлю пахаваньне, а з ім і ўваскрасеньне Тваё, і клічу: Госпадзе, слава Табе!"


Адпушчальныя трапары

Нядзельны (тон 2). Калі Ты зышоў да сьмерці...

Слава...: Высакародны Язэп...

Цяпер...: Анёл зьявіўся ля магілы жанчынам-міраносіцам і ўсклікнуў: "Алейкі мёртвым патрэбныя, Хрыстос жа тленнасьці не зазнаў. Дык усклікніце: Уваскрос Хрыстос, даючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст