На "Госпадзе, Цябе клічу...":
Тон 8). Слаўны цуд! Творца ўсіх у міласэрнасьці
сваёй зьбядніў сябе, прыняў цела і апрануўся ў нашу прыроду. Пажыўшы сярод
людзей, Ён паказаў ім мноства цудаў. У Бетсаідзе Ён аздаравіў расслабленага,
сказаўшы яму: "Вазьмі ложак твой".
Збавіцелю мой і Госпадзе! Жадаючы ўзьняць людзей, што ўпалі,
Ты прыйшоў як чалавек, хадзіў па зямлі і ацаляў немачных у вялікай міласэрнасьці
Тваёй. Прыйшоўшы да Авечай сажалкі, Ты словам Тваім узьняў і аздаравіў
расслабленага, які ляжаў там трыццаць восем гадоў.
Ворагі Твае, поўныя зайздрасьці ад добрых учынкаў Тваіх,
усядобры Госпадзе, абвінавацілі Цябе ў парушэньні закону, хоць самі ўсьцяж
ламалі закон. Яны шукалі як забіць Цябе, існае Жыцьцё, за тое, што Ты ў суботу
расслабленага ацаліў.
Тры песьні з мінеі.
Слава... цяпер...
(Тон 5). Ля Авечай сажалкі ляжаў немачны. Убачыўшы
Цябе, Госпадзе, ён усклікнуў: "Ня маю чалавека, які б, калі заварушыцца вада,
укінуў мяне ў яе; калі ж падыходжу, нехта мяне апярэджвае і атрымлівае
аздараўленьне, а я далей ляжу немачны". Збавіцель зьмілаваўся і сказаў яму: "Я
стаўся чалавекам дзеля цябе і прыняў цела, а ты кажаш: Ня маю чалавека. Вазьмі
ложак твой і хадзі!" Усё магчыма Табе, усё слухаецца Цябе, усё падпарадкаванае
Табе, Госпадзе: дык у міласэрнасьці Тваёй успамяні нас усіх і зьмілуйся над
намі.
Вершапесьні
(Тон 3). Крыжом Тваім, Хрысьце, сьмерці ўлада
зьнішчаная была і зьніштожаныя хітрасьці д'ябальскія, і род людзкі, збаўляючыся
вераю, безустанку Цябе ў песьнях славіць.
Вячэрнюю песьню прыносім Табе, Хрысьце, з кадзілам і гімнамі
духоўнымі: Зьмілуйся над намі і збаў нас.
Вялікая, Госпадзе, сіла крыжа Твайго! Пастаўлены на адным
месцы, ён дзейнічае ва ўсім сьвеце, робячы рыбакоў апосталамі і паганаў
мучанікамі, якія сёньня моляцца за нас.
Слава... цяпер...
(Тон 1). Ты, Хрысьце, што рукамі сваімі чалавека
стварыў, у дабрасардэчнасьці Тваёй прыйшоў аздаравіць нядужых. Словам Тваім ты
ўзьняў з пасьцелі расслабленага ля Авечай сажалкі, вылячыў немач жанчыны, што
цярпела на крывацечу, зьмілаваўся над дачкой хананейкі і не пагардзіў просьбаю
сотніка. Дзеля гэтага клічам : "Госпадзе, слава Табе!"
Адпушчальныя трапары:
Сьвятому дня (калі ёсьць)
Слава... цяпер...: нядзельны,
тон 3. |