Трапары:
Трапар Паловы сьвята (тон 8). У палове сьвята
сасьмяглую душу маю вадою набожнасьці напаі, Збавіцелю, бо Ты ж некалі ўсклікнуў
да ўсіх: "Хто мае смагу, хай прыходзіць да Мяне і п'е". Крыніца жыцьця нашага,
Хрысьце Божа, слава Табе.
Слава... цяпер...
Кандак Паловы сьвята (тон 4). Калі настала палова
законнага сьвята, Ты, Творча ўсяго і Ўладару, Хрысьце Божа, сказаў прысутным:
"Хадзіце, зачэрпніце вады несьмяротнасьці". Таму вось і мы прыходзім да Цябе і
даверліва клічам: "Даброты Твае даруй нам, бо Ты – Крыніца жыцьця нашага".
Пракімен (Пс 146:5,1). Вялікі Госпад
і ўсемагутны, і няма меры розуму Яго.
Верш. Слаўце Госпада, бо добра пець хвалу Яму, бо
соладка славіць Бога нашага.
Апостал: Дзеяньні 14:6-18
Алілуя (Пс 73:2,12). Успомні народ
Твой, які Ты ад пачатку прызначыў для сябе.
Верш. Бог – Уладар наш спрадвеку: Ён учыніў
збаўленьне пасярод зямлі.
Евангельле: Ян 7:14-30
Задастойнік. Чужое маткам дзявоцтва, нечуванае
сярод дзеваў дзетараджэньне: у Табе ж, Багародзіца, абедзьве рэчы сумясьціліся.
За тое Цябе ўсе плямёны зямныя няспынна ўзьвялічваюць.
Прычасьнік. "Хто есьць Маё цела і п'е Маю кроў,
ува Мне прабывае і Я ў ім," – кажа Госпад. Алілуя, алілуя, алілуя. |