Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Пятніца Паловы сьвята ўвечары


 

 

Пятніца Паловы сьвята ўвечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 1). Творца ўсіх і Жыцьцядаўца, спрадвечнае Слова Айца, прыняўшы дабравольна ад Дзевы цела, стаўся чалавекам, і ў дабарыні сваёй крынічыць невымоўную мудрасьць усім.

Калі настала палова законнага сьвята, Ты, Хрысьце, Уладару Закону, прыйшоў у сьвятыню і навучаў з уладаю людзей, выкрываючы кніжнікаў на аснове пісаньняў, і зьдзіўляючы ўсіх мудрасьцю слоў Тваіх і цудоўнымі знакамі.

Падаўца мудрасьці і ўсяго добрага вылівае Боскія струмені з вечнай крыніцы і кліча: "Прыйдзіце да Мяне ўсе, што маеце смагу, зачарпніце вады, і рэкі боскіх дараваньняў з улоньня вашага пацякуць".

Тры песьні з мінеі.

Слава...

(Тон 1). Калі настала палова дзён Сёмухі, Хрыстос паказаў боскую сілу сваю: Ён ацаліў словам сваім расслабленага і ўзьняў яго з ягонай пасьцелі. Будучы ў людзкім целе, Ён боскім спосабам цуды рабіў і даваў людзям вечнае жыцьцё і багацьце свайго зьмілаваньня.

Цяпер...

Дагматык (тон 3). Як нам не дзівіцца богачалавечаму мацярынству Твайму, Усячыстая? Ня ведаючы мужа, Ты, бязьвінная, нарадзіла ў целе без Айца Сына – народжанага спрадвеку без маці ад Айца, – які не пацярпеў ніякай зьмены ці разьдзяленьня, але поўнасьцю зьбярог прыкметы абедзьвюх прырод. Дык малі Яго, Дзева Маці ўладарная, каб Ён збавіў душы тых, што прававерна вызнаюць Цябе Багародзіцаю.


Вершапесьні

(Тон 3). Крыжом Тваім, Хрысьце Спасе, сьмерці ўлада зьнішчаная была і зьніштожаныя хітрасьці д'ябальскія, і род людзкі, збаўляючыся вераю, безустанку Цябе ў песьнях славіць.

Верш. Госпад пануе, Ён апрануўся ў красу. Апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся.

Прасьвятлілася ўсё ўваскрасеньнем Тваім, Госпадзе, і рай быў адчынены, і ўсякае стварэньне безустанку Цябе славіць.

Верш. Ён умацаваў сусьвет, што не зварухнецца.

Слаўлю Айца і Сына сілу, і Духа Сьвятога ўладу, пяю хвалу непадзельнаму Боству, Тройцы адзінасутнай, што пануе вечна.

Верш. Дому Твайму належыцца сьвятасьць, Госпадзе, праз усе дні.

Мукамі Тваімі, Хрысьце, Ты зацямніў сонца, і зьзяньнем уваскрасеньня Твайго Ты прасьвятліў усё. Прымі нашу вячэрнюю песьню, Чалавекалюбча.

Слава... цяпер...

(Тон 1). У палове сьвята, Ты, Мудрасьць Божая, прыйшоў у сьвятыню, дзе навучаў і выкрываў непакорлівых фарысэяў і кніжнікаў, і казаў усім: "Хто мае смагу, хай прыходзіць да Мяне і п'е жывую ваду, каб ня мець больш смагі давеку; хто верыць у Маю дабрыню, у таго з улоньня пацякуць струмені жыцьця вечнага". Слава велічы дабрыні і спагадлівасьці Тваёй, Хрысьце Божа наш!


Адпушчальны Трапар

Трапар Паловы сьвята (тон 8). У палове сьвята сасьмяглую душу маю вадою набожнасьці напаі, Збавіцелю, бо Ты ж некалі ўсклікнуў да ўсіх: "Хто мае смагу, хай прыходзіць да Мяне і п'е". Крыніца жыцьця нашага, Хрысьце Божа, слава Табе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст