Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Серада пасьля Самаранкі ўвечары


 

 

Серада пасьля Самаранкі ўвечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 4). Хрыстос сустрэў ля студні самаранку і, жадаючы ейнага навярненьня і збаўленьня, папрасіў у яе піць. Пакуль яна даставала ваду, Ён сам дастаў жывое пітво і напаіў яе ім. І яна пайшла расказаць суседзям: "Мэсія Хрыстос, пра якога гаворыць Закон, зьявіўся як чалавек: самыя запаветныя думкі вядомыя Яму".

"Мэсія Хрыстос, аб якім напісана, зьявіўся на зямлі – самаранка сказала жыхарам гораду. – Ён сказаў мне ўсё, што я ўчыніла, і адгадаў самыя запаветныя тайны сэрца майго". Увесь горад, сышоўшыся, упэўніўся ў праўдзе слоў яе, і паверыў бачанаму.

Некалі Эва бачыла Цябе, Госпадзе Божа, калі Ты хадзіў па раі ў поўдзень; а цяпер дачка яе ўбачыла зноў Цябе, калі Ты ў поўдзень сядзеў ля крыніцы, дзе была выкапаная студня, і прасіў у яе піць, хочучы вадою вечнага жыцьця напаіць яе, што і сталася. Напіўшыся ўдосталь Твае жыцьцядайнае вады, яна ў горадзе прапаведавала багацьце ласкі.

Тры песьні з мінеі.

Слава... цяпер...

(Тон 1). У шостай гадзіне Крыніца цудаў прыходзіць да крыніцы, каб улавіць дачку Эвы. Некалі Эва, ашуканая зьмяёю, была выгнаная з раю. А цяпер прыходзіць самаранка зачарпнуць вады. Убачыўшы яе, Збавіцель кажа: "Дай Мне напіцца, і Я напаю цябе вадой жывою". Навучаная, яна вярнулася ў горад і сказала людзям: "Ідзіце пабачыць Хрыста Госпада, Збаўцу душ нашых".


Вершапесьні

(Тон 4). Ты, Госпадзе, разьбіў вароты пекла і сьмерцю Тваёю зьнішчыў сьмерці ўладу, і род людзкі ад тленнасьці выбавіў, даючы сьвету жыцьцё і нятленнасьць, і багацьце зьмілаваньня Твайго.

Ты, Хрысьце, прасьвятліў апостальскі хор Духам Сьвятым. Малітвамі іх ачысьці нашую брыдоту грахоўную.

Маючы сьмеласьць у Збавіцеля, маліце няспынна Яго, сьвятыя, за нас грэшных, каб Ён даў нам адпушчэньне грахоў і душам нашым веліч зьмілаваньня.

Слава... цяпер...

(Тон 2). Калі Госпад прыйшоў да студні, самаранка прасіла Добрасардэчнага: "Дай мне напіцца з крыніцы веры, каб мне атрымаць ваду хросту, радасьць і збаўленьне". Жыцьцядаўча Госпадзе, слава Табе!


Трапары адпушчальныя

Трапар сьвятога дня

Слава... цяпер...

Трапар нядзельны (тон 4). Сьветлую весьць аб уваскрасеньні і аб адмене прадзедаўскага асуджэньня ад анёла пачуўшы, Гасподнія вучаніцы апосталам з радасьцю сказалі: "Сьмерць пераможаная, Госпад Бог уваскрос, даруючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня".

Увага. На літургіі ў чацьвер і аж да канца Вялікадня сьпяваецца канчальны кандак Вялікодны "Хоць Ты, Несьмяротны і зышоў у магілу..." і задастойнік "Анёл усклікнуў Поўнай ласкі...".


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст