Сьвятар: Блаславёны Бог наш справеку, цяпер, і
заўсёды і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар: Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю
сьмерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.
(Тройчы)
Людзі: Хрыстрос уваскрос з мёртвых...
(Паўтараюць тое самае тройчы).
Сьвятар: Хай уваскрэсьне Бог і разьбягуцца ворагі
Яго, і хай уцякуць ад Яго ўсе ненавісьнікі Яго.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
Сьвятар: Хай зьнікнуць так, як зьнікае дым, і як
тае воск ад агню.
– Так хай зьнікнуць грэшнікі ад аблічча Божага, а праведнікі
ўзрадуюцца.
– Вось дзень, што Госпад стварыў, дзень радасьці і вясельля
для ўсіх нас.
– Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
– Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых...
Сьвятар: Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю
сьмерць зваяваў.
Людзі: І тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.
Прыйдзіце, паклонімся...; Псалом 103 і далей звычайны парадак
вячэрні.
На "Госпадзе, Цябе клічу...":
Першыя дзьве песьні з вячэрні нядзелі Сьлепанароджанага:
(Тон 2). Сьлепанароджаны, у думках сваіх,
казаў: "Ці не за грэх бацькоў маіх нарадзіўся я без вачэй? А можа за няверства
людзей – як перасьцярога, – я такі? Ня ведаю, калі ноч, а калі дзень, і не магу
ўстаяць на нагах маіх, спатыкаючыся аб каменьне. Ня бачыў я ні сонечнага
сьвятла, ані вобразу Тварца майго. Дык малюся Табе, Хрысьце Божа: Глянь на мяне
спагадліва і зьлітуйся нада мною".
Ідучы са сьвятыні, Ісус сустрэў чалавека, сьляпога ад
нараджэньня і, зьлітаваўшыся над ім, памазаў вочы ягоныя гразьзю і сказаў:
"Ідзі, памыйся ў Сілааме". Ён, памыўшыся, пачаў бачыць, і аддаў славу Богу.
Ягоныя ж суседзі пыталіся ў яго: "Хто адчыніў табе зрэнкі, якіх ніхто аздаравіць
ня мог?" А ён усклікнуў: "Чалавек, званы Ісусам, сказаў мне: Памыйся ў Сілааме,
і я пачаў бачыць. Гэта сапраўды Той, пра якога Майсей сказаў у Законе, што Ён
Хрыстос-Мэсыя і Збавіцель душ нашых".
(Тон 4). Сьляпы, для якога ўсё жыцьцё было ноччу,
усклікнуў: "Госпадзе, Сыне Давіда, Збавіцелю наш, адчыні зрэнкі вачэй маіх, каб
я з усімі ўславіў сілу Тваю".
(Тон 5). Ідучы дарогаю, Ты, Госпадзе, сустрэў
слепанароджанага чалавека. Вучні, зьдзіўленыя, пыталіся ў Цябе: "Настаўнік, хто
зграшыў – ён ці бацькі ягоныя, – што сьляпым нарадзіўся?" А Ты, Збавіцелю мой,
адказаў ім: "Ні ён, ані бацькі яго не зграшылі, але таму ёсьць так, каб сіла
Божая аб'явілся на ім. Мне трэба рабіць справу Таго, хто паслаў мяне, учынкі,
якіх ніхто іншы ня можа рабіць". Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю і, зьмяшаўшы
гразь, памазаў вочы сьляпому і сказаў: "Ідзі і памыйся ў Сілаамскай сажалцы". І
ён, памыўшыся, выздаравеў і ўсклікнуў "Веру, Госпадзе!" і пакланіўся Табе. Дзеля
гэтага і мы клічам: "Зьмілуйся над намі!"
(Тон 8). Ты, Хрысьце Божа, духоўнае Сонца
справядлівасьці, падвойна прасьвятліў Тваім усячыстым дотыкам таго, хто ад
нараджэньня быў пазбаўлены сьвятла. Дык апрамяні і нашыя душэўныя вочы, і зрабі
нас дзецьмі дня, каб нам з вераю ўслікаць: "Вялікая і невыказная спагадлівасьць
Твая да нас, Чалавекалюбча. Слава Табе!"
Дзеля вялікай любові Ты, Хрысьце Божа, прыняў цела і ў
невыказнай міласэрнасьці Тваёй зжаліўся над тым, хто ад нараджэньня ня бачыў
сьвятла. Дакрануўшыся да ягоных зрэнак Тваімі творчымі пальцамі,Ты ўдастоіў яго
Боскага зьзяньня. Цяпер, адзіны Добры Сьветладаўца, прасьвятлі і нашыя душэўныя
пачуцьці.
Слава... цяпер...
(Тон 8). Хто выкажа сілу Тваю, Хрысьце? Або хто
зможа палічыць безьліч цудаў Тваіх? Як дзеля вялікай любові Ты зьявіўся ў дзьвюх
прыродах, так і немачным даваў падвойнае аздараўленьне. Ты сьлепанароджанаму
адкрыў вочы ня толькі цялесныя, але і душэўныя. Таму ён вызнаў Цябе Богам, што
дае ўсім багацьце зьмілаваньня.
Вершапесьні
(Тон 5). Цябе, Збавіцелю Хрысьце, што аб'явіўся ў
целе, ад неба не адлучыўшыся, песьнямі звонкімі ўзьвялічваем, бо Ты, крыж і
сьмерць пацярпеўшы за род наш, як Чалавекалюбец Госпад разбурыў пякельныя вароты
і на трэці дзень уваскрос, даючы збаўленьне душам нашым.
Верш. Хай уваскрэсьне Бог...
і г. д. (Велікодныя песьні)
Слава... цяпер...
Уваскрасеньня дзень! Прасьветлімся ўрачыстасьцю і адзін
аднаго абдымем; скажам "Браты" і тым, што ненавідзяць нас, прабачыўшы ўсё дзеля
ўваскрасеньня; і ўсклікнем вось так:
Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым,
што ў магілах, жыцьцё дараваў.
Адпушчальныя трапары
Уваскросны (тон 5).
Слова, спрадвечнае з Айцом і Духам, ад Дзевы народжанае для збаўленьня
нашага, усхвалім, верныя, і паклонімся Яму: бо Ён захацеў дабравольна целам
узысьці на крыж і сьмерць пацярпець, і ўваскрасіць памёрлых слаўным
уваскрасеньнем сваім.
Слава... цяпер...
Багародзічны (тон 5). Радуйся, брама Гасподняя
непраходная! Радуйся, ахова і апякунка тых, што прыходзяць да цябе! Радуйся,
ціхае прыстанішча! Радуйся ты, што бяз мужа нарадзіла ў целе Тварца і Бога
твайго! Не пераставай маліцца за тых, што славяць Народжанага ад цябе і
пакланяюцца Яму.
Літанія " Зьмілуйся над намі, Божа...." і заканчэньне
звычайнае.
|