Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Адданьне Вялікадня - Серада ютрань


 

 

Адданьне Вялікадня - Серада ютрань

Пасьля "Госпад –Бог...": трапары як у канцы вячэрні.

Першая сядальная песьня: нядзельная 5 тону.

Другая сядальная песьня (тон 5). Суспрадвечны з Айцом і Духам, што апранаешся ў сьвятло, як у вопратку, апрануўся чалавекалюбна ў нашую прыроду і, як Бог, адагнаў немачы людзкія і прасьвятліў зрэнкі таго, хто ад улоньня маці быў пазбаўлены сьвятла. (Двойчы)


"Убачыўшы ўваскрасеньне Хрыстова...". Псалом 50.

Канон Велікодны

Пасьля трэцяй песьні. Кандак і ікас сьлепанароджанага.

Таскама наступныя сядальныя песьні:

(Тон 1). Ты адчыніў вочы сьлепанароджанаму і паказаў юдэям, Збавіцелю мой, невыказную славу Тваёю, як існае сьвятло ўсіх. Але яны, асьлепленыя зайздрасьцю, задумалі забіць Цябе, Жыцьцядаўца.

Слава... цяпер...

Ты, Збавіцелю мой, нарадзіўся, як захацеў, зьявіўся нам з уласнай волі Тваёй; Ты пацярпеў, як чалавек, і ўваскрос як Бог. Споўніўшы ўсё, Ты ўзьнёсься ў славе на неба і ўзьняў з сабою людзкую прыроду, якую Ты ўславіў.


Пасьля шостай песьні: кандак і ікас велікодныя.

Перад дзевятай песьняю "Больш годную пашаны..." не сьпяваецца.


Пахвальныя псалмы

Першыя песьні з вячэрні адданьня Вялікадня.

(Тон 4). Сьляпы, для якога ўсё жыцьцё было ноччу, усклікнуў: "Госпадзе, Сыне Давіда, Збавіцелю наш, адчыні зрэнкі вачэй маіх, каб я з усімі ўславіў сілу Тваю".

(Тон 5). Ідучы дарогаю, Ты, Госпадзе, сустрэў слепанароджанага чалавека. Вучні, зьдзіўленыя, пыталіся ў Цябе: "Настаўнік, хто зграшыў – ён ці бацькі ягоныя, – што сьляпым нарадзіўся?" А Ты, Збавіцелю мой, адказаў ім: "Ні ён, ані бацькі яго не зграшылі, але таму ёсьць так, каб сіла Божая аб'явілся на ім. Мне трэба рабіць справу Таго, хто паслаў мяне, учынкі, якіх ніхто іншы ня можа рабіць". Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю і, зьмяшаўшы гразь, памазаў вочы сьляпому і сказаў: "Ідзі і памыйся ў Сілаамскай сажалцы". І ён, памыўшыся, выздаравеў і ўсклікнуў "Веру, Госпадзе!" і пакланіўся Табе. Дзеля гэтага і мы клічам: "Зьмілуйся над намі!"

(Тон 8). Ты, Хрысьце Божа, духоўнае Сонца справядлівасьці, падвойна прасьвятліў Тваім усячыстым дотыкам таго, хто ад нараджэньня быў пазбаўлены сьвятла. Дык апрамяні і нашыя душэўныя вочы, і зрабі нас дзецьмі дня, каб нам з вераю ўслікаць: "Вялікая і невыказная спагадлівасьць Твая да нас, Чалавекалюбча. Слава Табе!"

Дзеля вялікай любові Ты, Хрысьце Божа, прыняў цела і ў невыказнай міласэрнасьці Тваёй зжаліўся над тым, хто ад нараджэньня ня бачыў сьвятла. Дакрануўшыся да ягоных зрэнак Тваімі творчымі пальцамі,Ты ўдастоіў яго Боскага зьзяньня. Цяпер, адзіны Добры Сьветладаўца, прасьвятлі і нашыя душэўныя пачуцьці.

Верш. Хай уваскрэсьне Бог... і г.д. (Велікодныя песьні)

Слава... цепер...:

Уваскрасеньня дзень! Прасьветлімся ўрачыстасьцю і адзін аднаго абдымем; скажам "Браты" і тым, што ненавідзяць нас, прабачыўшы ўсё дзеля ўваскрасеньня; і ўсклікнем вось так:

Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.


Пасьля Вялікага ўслаўленьня

Уваскросны (тон 5). Слова, спрадвечнае з Айцом і Духам, ад Дзевы народжанае для збаўленьня нашага, усхвалім, верныя, і паклонімся Яму: бо Ён захацеў дабравольна целам узысьці на крыж і сьмерць пацярпець, і ўваскрасіць памёрлых слаўным уваскрасеньнем сваім.

Слава... цяпер...

Багародзічны.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст