Пачатак Літургіі як на Вялікдзень, уключна з вялікоднымі
вершамі
Трапар (тон 5). Слова, спрадвечнае з Айцом
і Духам...
Слава... цяпер...
Кандак (тон 8). Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у
магілу, Ты зьнішчыў пекла ўладу, і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа, жанчынам
міраносіцам кажучы "Радуйцеся", і Тваім апосталам супакой даруючы, Ты, што даеш
памёрлым уваскрасеньне.
Пракімен (Пс 117:27,1). Вось дзень,
што Госпад стварыў – дзень радасьці і вясельля для ўсіх нас.
Верш. Аддайце падзяку Госпаду, бо Ён добры, бо
міласэрнасьць Яго давеку.
Апостал: Дзеяньні 18:22-28
Алілуя. Ты, Госпадзе, уваскросшы, зьлітуешся над
Сыёнам, бо ўжо час паказаць спагаду Тваю яму, бо прыйшоў ужо час.
Верш. Госпад з неба глядзіць на зямлю, бачыць усіх
сыноў Адамавых.
Евангельле: Ян 12:36-47
Задастойнік: Анёл усклікнуў Поўнай ласкі: Чыстая
Дзева радуйся! І зноў кажу "Радуйся", бо твой Сын уваскрос на трэці дзень з
магілы і мёртвых узьняў з сабою. Людзі, весяліцеся.
Сьвяціся, сьвяціся, новы Ерусаліме, бо слава Гасподняя
зазьзяла над табой. Радуйся сёньня і весяліся, Сыёне! Ты ж, Чыстая, красуйся,
Багародзіца, бо Той, каго ты нарадзіла з мёртвых устаў.
Прычасьнік. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго
на вышынях. Алілуя, алілуя, алілуя. |