Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Панядзелак Сьвятога Духа ўвечары


 

 

Панядзелак Сьвятога Духа ўвечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 1). Сёньня асьвячаюцца народы веліччу Божаю, што ў выглядзе вогненным зышла, каб рознымі мовамі ўмацаваць усіх на зямлі: сёньня для ўсіх народаў прыйшло Збаўленьне.

Ты, Хрысьце, які абяцаў паслаць вучням Тваім сілу з вышыні, пасылаеш ім сёньня Сьвятога Духа Твайго і гэтым паказваеш усім нам, што Ты – праўда, і тыя, што спадзяюцца на Цябе, не пасаромеюцца.

Ты выканаў дадзенае раней абяцаньне і паслаў сьвету ў вогненных языках Пацяшыцеля Твайго, які паліць боскім агнём грахі ўсіх і дае нам, што верна бласлаўляем Яго, існы ўдзел з сабою.

Тры песьні з мінеі.

Слава... цяпер...

(Тон 1). Сьвяткуем Сёмуху і прыйсьце Духа, і спаўненьне абяцаньня, і надзеі зьдзяйсьненьне, і тайну вялікую і пачэсную. Дык усклікнем: "Творча ўсіх Госпадзе, слава Табе!"


Вершапесьні

(Тон 2). Ты, Слова, як абяцаў, паслаў вучням Тваім Боскага і Сьвятога Духа і прасьвятліў іх.

Верш. Сэрца чыстае ствары ўва мне, Божа, і дух правы абнаві ў нутры маім.

Боская сіла Суцяшальніка, што зышла раптам з неба, зрабіла апосталаў мудрымі багасловамі.

Верш. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго, і Духа Твайго Сьвятога не адымі ад мяне.

Усе народы дзіву даліся, калі пачулі як боскія апосталы на іхніх мовах узьвялічвалі Тройцу.

Слава... цяпер...

Рознымі мовамі надзяліў Ты, Хрысьце, сваіх вучняў, каб на іх яны прапаведавалі Цябе – Несьмяротнае Слова і Бога, які дае душам нашым багацьце зьмілаваньня.


Адпушчальныя трапары

Трапар сьвятога дня.

Слава... цяпер...

Трапар сьвята (тон 8). Блаславёны Ты, Хрысьце Божа наш, што рыбакоў напоўніў мудрасьцю, паслаўшы ім Духа Сьвятога, і праз іх улавіў увесь сусьвет. Чалавекалюбча, слава Табе.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст