Вячэрня
На "Госпадзе, Цябе клічу...": сем песьняў нядзельных належнага тону і дзьве наступныя:
(Тон 1). На зямлі бязгрэшнай і жыцьцядайнай, што была даручаная мне, я пасеяў грэх, сярпом ленасьці зжаў каласы легкадумнасьці і, зьвязаўшы ў снапы мае дзеяньні, не паклаў іх на ток пакаяньня. Дзеля гэтага малю Цябе, адвечнага Гаспадара Бога нашага: "Ветрам міласэрнасьці Тваёй разьвей учынкаў маіх пустазельле, дай душы маёй пшаніцу прабачэньня і пасялі мяне ў нябеснай Тваёй сялібе і збаў мяне". (Двойчы)
Пазнайма, браты, веліч тайны: усядобры Айцец сустракае і цалуе блуднага сына, які ад грэшнага жыцьця вярнуўся ў бацькоўскі дом. Ён дае яму зноў знак годнасьці сваёй і рыхтуе ў сьвятліцы застольле, забіўшы кормнае цялё. Хай жа жыцьцё наша будзе годным чалавекалюбнага ахвяравальніка Айца, і слаўнага Збавіцеля, які аддаў сябе як ахвяру за збаўленьне душаў нашых.
Слава...: (тон 2). Якіх вялікіх дабротаў пазбавіў сябе я, паганы! Ад якога валадарства я, нешчасьлівы, адпаў: змарнатравіў дадзенае мне багацьце і прыказаньне зламаў. Гора табе, няшчасная душа мая: будзеш асуджаная на вечны агонь! Дзеля гэтага перад тым, як прыйдзе канец, навярніся да Хрыста-Бога і кліч: "Як блуднага сына прымі мяне, Божа, і зьмілуйся нада мною.
Цяпер...: дагматык належнага тону.
Вершапесьні нядзельныя належнага тону.
Слава...: (тон 6). Я, няшчасны, змарнаваў айцоўскае багацьце і быў змушаны жыць з неразумнай жывёлаю. Паміраючы з голаду, я жадаў насыціцца кормам яе. Цяпер, вярнуўшыся да спагадлівага Айца, са сьлязьмі клічу: "У міласэрнасьці Тваёй прымі мяне, як аднаго з наймітаў, і збаў мяне".
Цяпер...: (тон 6). Творца і Збавіцель мой, Усячыстая, Госпад Хрыстос, выйшаўшы з улоньня Твайго, у мяне апрануўся і ад першага Адамавага праклёну вызваліў. Дзеля гэтага Табе, Бязьвінная, як Маці Божай і Дзеве, разам з анёлам назмоўкна ўсклікаем: "Радуйся!". Радуйся, Уладарка, Заступніца, Абарона і Збаўленьне душ нашых.
Адпушчальныя трапары нядзельныя належнага тону.
|