Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Пятніца сырная


 

 

Пятніца сырная

Шостая гадзіна

Трапар (тон 8). Госпадзе Чалавекалюбча, што нарадзіўся ад Дзевы, дай нам помач у суме і збаў нас.


Пракімен. Хай міласэрнасьць Твая, Госпадзе, спачыне на нас, бо мы ўсклалкі надзею на Цябе.

Верш. Усклікніце, праведныя, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным.


Чытаньне кнігі прарока Захара (8:7-17)

Так кажа Госпад Усемагутны: "Выбаўлю людзей маіх з краіны ўсходу і з краіны захаду. І выведу іх у іхнюю зямлю і пасялюся ў Ерусаліме, і будуць яны маім народам, а Я буду іхнім Богам у праўдзе і справядлівасьці".

Так кажа Госпад Усемагутны: "Хай узмацнеюць рукі вашы, што чуеце ў гэтыя дні гэтыя словы з вуснаў прарокаў, у дзень, калі зноў пакладзеныя асновы для дому Госпада Ўсемагутнага, для адбудовы сьвятыні. Бо раней ніхто не атрымліваў заплаты за працу – ні людзі, ні жывёла. Кожны, хто выходзіў і вяртаўся, быў у небясьпецы ад ворага – Я паслаў людзей на бліжняга свайго. Але цяпер ня буду так паступаць з астаткам гэтага народу, як раней – Кажа Госпад Усемагутны. – Цяпер пасеянае імі будзе расьці ў супакоі, вінаграднікі іх будуць поўныя плоду, зямля дасьць плён, неба – расу. Усё гэта даю як набытак астатку народу. І як (раней), доме Юды і доме Ізраіля, вы былі праклёнам сярод народаў, так цяпер, калі вас збаўлю, будзеце блаславеньнем. Ня бойцеся, хай рукі вашы мацнеюць".

Так кажа Госпад Усемагутны: "Як некалі караў вас няшчасьцямі і не шкадаваў, калі айцы вашы прагневалі Мяне, так цяпер намерваюся чыніць дабро Ерусаліму і дому Юды. Дык ня бойцеся. А вось якія прыказаньні вы павінны захоўваць: будзьце праўдамоўнымі з бліжнімі, судзіце справядліва ў брамах вашых, умацоўвайце згоду! Ня кнуйце ў сэрцах вашых дрэннага на бліжніх, і не прысягайце фальшыва, бо ўсё гэта Я ненавіжу" – кажа Госпад Усемагутны.


Пракімен. Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце Ўладару нашаму, сьпявайце.

Верш. Усе народы, пляскайце ў далоні, усклікніце Госпаду радасным голасам.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст