Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Вячэрня агульная Яну Хрысьціцелю


 

 

Вячэрня агульная Яну Хрысьціцелю

На “Госпадзе, Цябе клічу...”:

(Тон 8). Блаславёны Яне Прадвесьніку, шчыры прыяцелю Ўладара, што ў водах Ярданскіх усклаў руку сваю на Ягоную пачэсную галаву, тваімі сьвятымі малітвамі пакорную душу маю накіроўвай заўсёды да Госпада; патушы агонь маіх пажаданьняў, прывядзі да выкананьня Боскіх запаветаў і ачысьці сэрца маё, каб мне славіць цябе.

Парастак няплоднае, сад чысьціні, людзей краса, Хрысьціцелю Гасподні і Прадвесьніку ўсяслаўны Яне, боскі ахоўніку маёй пакорнай душы, малітвамі тваімі дай мне атрымаць ласку і барані мяне ад зьмяіных хітрасьцяў і нападаў.

Ты ўвесь салодкі і поўны Боскай слодычы, прарок усяслаўны; ты даеш радасьць тым, што з вераю прыходзяць да цябе, робіш салодкімі іхнія пачуцьці душэўныя і цялесныя, вызваляеш нас усіх ад горычы немачаў і суму і ахоўваеш ад нападаў нячыстага ворага і ягоных душазгубных прынадаў.

Слава... цяпер...

Багародзічны (тон 8). З вераю прыбягаю пад покрыва Тваё, Багародзіца чыстая: ад нападаў, бедаў, благіх пажаданьняў і д'ябальскай злосьці збаў мяне. Ты, Уладарка, – глыбіня міласэрнасьці і хадайніца збаўленьня, бо Ты нарадзіла Бога міласэрнага, адзінага шчодрага і дабрасардэчнага.

Крыжабагародзічны (тон 8). Калі Дзева і Маці Твая, Уладару, убачыла, як Ты, Ісусе, аддаў сябе на мукі і быў прыбіты да крыжа, Яна ўсклікнула з плачам: “Гора мне, Дзіця маё любае! Як гэта Ты церпіш несправядлівыя мукі, Ты, што аздараўляеш людзкія немачы і ад тленнасьці вызваляеш усіх у міласэрнасьці Тваёй?”


Адпушчальны трапар

(Тон 2). Праведніка ўспамінаем з пахвалою: табе ж, прадвесьніку, даволі сьведчаньня Гасподняга, што ты больш пачэсны за прарокаў, аказаўшыся дастойным хрысьціць у вадзе Прадказанага. Ты і пацярпеў за праўду з радасьцю і абвясьціў тым, што ў пекле, Бога, які аб'явіўся ў целе, узяў на сябе грахі сьвету і дараваў нам багацьце свайго зьмілаваньня.


СЛУЖБА ПРАРОКУ


На Госпадзе, Цябе клічу...”:

(Тон 4). Прыняўшы чыстым розумам водбліск першаснага зьзяньня і стаўшыся прадвесьнікам і прапаведнікам Божых словаў і прарокам Божым, ты абвясьціў тое, што Ён табе аб'явіў, і прадказаў усім народам будучае збаўленьне і непрамінальнае валадарства Хрыста. Дык цяпер малі Яго, пачэсны ..., каб Ён збавіў і прасьвятліў душы нашыя.

Асьветлены богапазнаньнем і надзелены прарочым дарам, Ты, боганатхнёны ..., аказаўся годным боскага блаславеньня і здабыў давер і ласку ў добрага Бога маліцца за тых, што з вераю шануюць і славяць цябе як пачэснага дабравяшчальніка, каб вызваліць ад бедаў і збавіць душы нашыя.

Ты, Несьмяротны, паказаў нам Твайго прарока ..., быццам жыцьцядайную хмару, што пралівае ваду вечнага жыцьця; Ты паслаў яго – абдараваўшы шчодра дарам Духа Сьвятога, адзінасутнага з Табою, Ойча ўсемагутны, і з Сынам Тваім, які зазьзяў з існасьці Тваёй, – і праз яго Ты прадказаў нам збавеннае прыйсьце Хрыста Бога нашага.

Слава... цяпер...

Багародзічны (тон 4). Я ўпаў у бездань правінаў, ляніўства, няведаньня і бяздзейнасьці; цяпер, агорнуты страхам, малю Цябе, Багародзіца, пашлі мне суцяшэньне. Вось прыходжу да Цябе і прашу, і з вераю клічу: “Ня дай, каб мой канец быў на радасьць злоснаму ворагу”.

Крыжабагародзічны (тон 4). “Ня плач па мне, Маці, бачачы на крыжы павешанага Мяне, Сына Твайго, які на водах зямлю павесіў і ўсё, што існуе, стварыў: Я ўстану і праслаўлюся, і пякельнае валадарства скрышу сілаю Маёю, зьнішчыўшы яго ўладу, і вязьняў ягоных вызвалю ў міласэрнасьці маёй і як Чалавекалюбец да Айца Майго прывяду”.


Адпушчальны трапар

(Тон 2). Прарока Твайго ..., Госпадзе, памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: збаў душы нашыя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст