На “Госпадзе, Цябе клічу...”:
(Тон 6). Ты паказаўся баганосцам, увесь
прасьветлены Боскім сьвятым памазаньнем і поўны Духа Сьвятога. Асьветлены
зьзяньнем, што праменіцца ад Бога, ты ўваходзіў у сьвятое сьвятых, каб
прычасьціцца ласкі сьвятых тайнаў. Цяпер, як сапраўдны і слаўны сьвятаначальнік,
маліся няспынна за збаўленьне душаў нашых.
Жыцьцё тваё зьзяла сьвятлом дабрадзейнасьцяў, і ты быў
сапраўдным прамяністым сонцам, што верных прасьвятляе і цемру спакусы разгняе,
сьвятаначальніку блаславёны, ойча .... Цяпер
ты пасяліўся, дзе зьзяе незаходнае сьвятло, ласкаю Духа Сьвятога стаўшыся сынам
дня. Дзеля гэтага сёньня спраўляем радасна тваю сьветлую памяць і з любоўю
славім цябе.
Розум твой, блаславёны ойча, скіраваны да Бога і ўпрыгожаны
вераю, сьветла аб'явіўся ўсім у тваім сьмяротным і тленным целе. Раздумваючы пра
нятленнасьць, ты, мудры, асягнуў спакой анёлаў і аздобіўся бясстраснасьцю,
стаўшыся непадуладным цялесным пажаданьням. І сёньня, ойча наш сьвятаначальніку
..., ты зьяўляешся ясным сьветачам і молішся
за ўсіх, што з любоўю шануюць памяць тваю.
Слава... цяпер...
Багародзічны (тон 6). Радуйся, спаўненьне Закону;
радуйся, хораме Сьвятое Тройцы; радуйся, Нявеста нятленная; радуйся, носьбітка
Ўладара ўсіх; радуйся, духоўны агонь, што носіш у руках Тваіх, быццам у шчыпцах,
гарачы вугаль; радуйся, раю новы, садзе зачынены, сьветлае боскае застольле,
галубка чыстая, пасадзе Ўсявышняга, Боскае духоўнае ложа, бо Цябе, Дзева, Дух
Сьвяты ацяніў.
Крыжабагародзічны (тон 6). Калі беззаганная Дзева
і Чыстая Ўладарка ўбачыла Сына свайго, узьнесенага на крыжы, Яна па-матчынаму
заплакала і ў зьдзіўленьні ўсклікнула: “Дзіця мілае, што гэта за новае і дзіўнае
зьявішча? Як гэта няўдзячныя людзі аддалі Пілату на суд і асудзілі на сьмерць
Жыцьцё ўсіх? Слаўлю Тваю, Слова, невыказную спагадлівасьць”.
Адпушчальны трапар
(Тон 4). Правілам веры і прыкладам лагоднасьці,
настаўнікам устрыманасьці ты быў на справе для статку твайго; дзеля гэтага ты
дасягнуў вышыняў пакораю, здабыў багацьці ўбогасьцю. Ойча сьвятаначальніку
..., малі Хрыста Бога, каб Ён збавіў душы
нашыя.
|