Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Вячэрня агульная - сьвятаначальнікам


 

 

Вячэрня агульная - сьвятаначальнікам

На “Госпадзе, Цябе клічу...”:

(Тон 4). Быццам сьветлыя зоркі, умацаваныя на небасхіле, вы, усепачэсныя і ўсяхвальныя айцы, упрыгожылі ўвесь сьвет, прасьвятлілі яго догмамі праўдзівай веры і разагналі ерасяў цемру. Маліцеся, сьвятаначальнікі, каб выбавіцца ад тленнасьці і бедаў усім , што з вераю спраўляюць усепачэсную вашую памяць.

Зьзяньнем духоўным вы, баганосцы блаславёныя, прасьвятлілі ўвесь сусьвет, быццам сьветладайныя сонцы, пасылаючы промні вучэньняў ва ўсе куткі зямлі, прасьвятляючы сэрцы верных і адганяючы цемру ерасяў сілаю Таго, хто ад Дзевы зазьзяў.

Блаславёныя айцы, вы жэзлам вашае навукі адагналі ад Царквы Хрыстовае духоўных ваўкоў і, акружыўшы яе абароннай духоўнай сьцяною, прадставілі яе Хрысту Богу цэлай і непашкоджанай. Маліце Яго цяпер, каб выбавіцца ад тленнасьці і бедаў тым, што з вераю спраўляюць усепачэсную вашую памяць.

Слава... цяпер...

Багародзічны (тон 4). Вызвалі, Найсьвятая Дзева, ад асуджэньня і лютых правінаў пакорную душу маю і выратуй яе ад сьмерці малітвамі Тваімі; дай, каб у дзень судны мне атрымаць апраўданьне, якое атрымалі хоры сьвятых, ачысьціўшы мяне перш пакаяньнем і струменямі сьлёз.

Крыжабагародзічны (тон 4). Калі Найчыстая ўбачыла расьпятага на крыжы і прабітага кап'ём у бок Хрыста Чалавекалюбца, Яна з плачам усклікнула: “Што гэта, Сыне мой? Што зрабілі табе няўдзячныя людзі ўзамен за дабро, якое Ты ім чыніў; і як гэта Ты, любы мой, пакідаеш мяне бязьдзетнаю? Дзіўлюся, добрасардэчны Твайму дабравольнаму расьпяцьцю”.


Адпушчальны трапар

(Тон 4). Божа айцоў нашых, Ты паступаеш з намі з Тваёй заўсёднай лагоднасьцю: не пераставай быць спагадлівым да нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём .


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст