Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Вячэрня агульная - мучаніку


 

 

Вячэрня агульная - мучаніку

На “Госпадзе, Цябе клічу...”:

(Тон 1). Правым сэрцам тваім, ты, пачэсны і блаславёны мучаніку, абняў неабдымнага Бога і, уверыўшы ў Яго, непахісна зьбярог усе Ягоныя збавенныя прыказаньні; перанёсшы цярпліва ўсе мучэньні, ты, мудры, атрымаў непрамінальнае валадарства.

Пачэснай тваёй крывёю ты зямлю асьвяціў і адмяніў крывавыя ахвяры, прыношаныя беззаконна бесам, і атрымаў вянец нятленнасьці на галаву тваю, слаўны .... Маліся цяпер, каб атрымаць вялікае зьмілаваньне і супакой душам нашым.

Мы асьвячаемся, славячы твае змаганьні і подзьвігі, мучаніку пачэсны ..., дзякуючы якім ты стаўся суграмадзянінам анёлаў, і ўсіх пакутнікаў супольнікам. З імі разам маліся дараваць душам нашым супакой і веліч зьмілаваньня.

Слава... цяпер...

Багародзічны (тон 1). Гора мне, я апаганіў правінамі розум мой, душу і цела! Што мне рабіць, як уцячы ад нясьцерпнага агню і вечных путаў? Малі Сына Твайго, Усячыстая, каб Ён, перш, як прыйдзе канец, даў мне прабачэньне.

Крыжабагародзічны (тон 1). Убачыўшы Ягнё сваё на крыжы без выразу і красы, Авечка і Дзева бязьвінная, заплакаўшы горка, казала: “Гора мне, дзе падзелася краса Твая, салодкае дзіця маё, дзе мужны выгляд, дзе іскрыстая ласка вачэй тваіх, Сыне мой любы?”


Адпушчальны трапар

(Тон 4). Мучанік Твой, Госпадзе, ..., у цярпеньнях вянец нятленны атрымаў ад Цябе, Бога нашага; маючы сілу Тваю, ён перамог мучыцеляў і зьнішчыў дэманаў нікчэмную дзёрзкасьць. Малітвамі яго збаў душы нашы.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст