Служба найсьвятой Багародзіцы
Трапар (тон 4).
Да Багародзіцы сёньня сьпешна пойдзем, грэшныя і пакорныя, і прыпадзем да яе,
каючыся і ўсклікаючы з глыбіні душы: Уладарка наша, памажы, пакажы ласку тваю,
сьпяшайся, бо гінем у бездані правін. Не пакінь нас з нічым, бо Ты адзіная
надзея наша.
Іншы трапар (тон 4). Не перастанем ніколі,
Багародзіца, мы недастойныя, славіць сілу Тваю: калі б ня Ты заступалася за нас
у малітве, хто б выбавіў нас ад столькіх бедаў, хто б захаваў нас свабоднымі? Не
адступімся ад Цябе, Уладарка, бо Ты выбаўляеш заўжды слуг тваіх ад усякіх нягод.
Кандак (тон 6). Ня маем іншай помачы, ня
маем іншай надзеі, апроч Цябе, Уладарка: Ты нам памажы. На Цябе спадзяемся і
Табою хвалімся, мы – слугі Твае: ня дай нам пасаромецца.
Усё іншае як у сераду.
СЛУЖБА СЬВЯТОМУ КРЫЖУ
Усё як у пятніцу
СЛУЖБА АНЁЛАМ
Усё як у панядзелак
СЛУЖБА ЯНУ ХРЫСЬЦІЦЕЛЮ
Усё як у аўторак
СЛУЖБА ПРАРОКУ
Трапар (тон 2). Прарока Твайго
..., Госпадзе, памяць спраўляючы, праз яго
молім Цябе: збаў душы нашыя.
Кандак (тон 4). Прасьветленае духам чыстае
сэрца тваё сталася ўмяшчальніцаю сьветлага прароцтва, і ты бачыў тое, што мелася
здарыцца ў далёкай будучыні, быццам сёньня. Дзеля гэтага шануем цябе, слаўны і
блаславёны прарок ....
Пракімен (Пс 109:4,1).
Ты сьвятар давеку паводле чыну Мелхісадэка.
Верш. Сказаў Госпад Госпаду майму: Сядзь па
паравай руцэ маёй, пакуль палажу ворагаў Тваіх пад ногі Табе.
Апостал: Гэб 6:13-20 або 1 Кар 14:20-25 або Як 5:10-20
Алілуя (Пс 98:6; 96:1). Майсей і Арон сярод
сьвятароў Яго і Самуіл сярод тых, што клічуць імя Яго.
Верш. Сьвятло ўзышло для праведных і радасьць для
людзей правага сэрца.
Евангельле: Мц 23:29-39 або Лк 11:47-54.
Прычасьнік. Памяць праведнага жыць будзе вечна,
благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА АПОСТАЛУ АБО АПОСТАЛАМ
Трапар (тон 3).
Апостале сьвяты ... (або:
Апосталы сьвятыя), малі (маліце) міласэрнага Бога, каб Ён дараваў
душам нашым адпушчэньне грахоў.
Кандак аднаго апостала (тон 4). Быццам
ясную зорку, Царква, прасьветленая зьзяньнем цудаў тваіх, прыдбала цябе,
апостале .... Дзеля гэтага ўсклікаем да
Хрыста: Збаў, Міласьцівы, тых, што шануюць памяць апостала Твайго.
Кандак некалькіх апосталаў
(тон 3). Вы, мудрыя, былі галінкамі
вінаграднай лазы Хрыстовай і прынесьлі дабрадзейныя гронкі, што сочаць нам віно
збаўленьня; мы ж радасна п'ем яго і сьвяткуем пачэсную вашую памяць. Вучні
Гасподнія, маліцеся, каб нам атрымаць зьмілаваньне і адпушчэньне грахоў.
Пракімен (Пс 18:5,2).
Па ўсёй зямлі разышоўся голас іх, і аж да канцоў сьвету словы іх.
Верш. Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, аб творах рук
Ягоных расказвае небасхіл.
Апостал: 1 Кар 4:9-16
Алілуя (Пс 88:6,8). Нябёсы славяць
цуды Твае, Госпадзе, і вернасьць Тваю – хоры сьвятых.
Верш. Бог праслаўлены ў мностве сьвятых.
Евангельле: Лк 10:1-15; або Лк 10:16-21
Прычасьнік (Пс 18:5,2). Па ўсёй зямлі
разышоўся голас іх, і аж да канцоў сьвету словы іх. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА СЬВЯТАНАЧАЛЬНІКУ
Трапар (тон 4). Правілам веры і прыкладам
лагоднасьці, настаўнікам устрыманасьці ты быў на справе для статку твайго. Дзеля
гэтага ты дасягнуў вышыняў пакораю, здабыў багацьці ўбогасьцю. Ойча
сьвятаначальніку ..., малі Хрыста Бога, каб
Ён збавіў душы нашы.
Кандак (тон 2). Боскі гром, труба духоўная,
веры насаджальнік і зьнішчальнік ерасяў, Тройцы ўгоднік, вялікі сьвятаначальнік
..., прабываючы разам з анёламі, моліцца
безустанку за ўсіх нас.
Пракімен (Пс 48:4,2).
Вусны мае кажуць словы мудрасьці, разважнасьць – роздум сэрца майго.
Верш. Пачуйце гэта ўсе людзі, слухайце ўважна, усе
жыхары зямлі.
Апостал: Гэб 7:26- 8:2
Алілуя (Пс 36:30,31). Вусны
праведніка абвяшчаюць мудрасьць, язык яго кажа праўду.
Верш. Закон Бога ягонага ў сэрцы яго, ногі яго не
спатыкнуцца.
Евангельле: Ян 10:9-16
Прычасьнік. Памяць праведнага жыць будзе вечна,
благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА СЬВЯТАНАЧАЛЬНІКАМ
Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых, Ты
паступаеш з намі паводле Тваёй заўсёднай лагоднасьці: не пераставай быць
спагадлівым для нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.
Кандак (тон 8). Як дабрадзейнасьці
настаўнікаў і сьвятаначальнікаў красу, Царква славіць у песьнях вас,
непераможныя: падавайце настаўленьне ў дабрадзейнасьці і вызваленьне ад спакусаў
усім, што з любоўю шануюць вас.
Пракімен (Пс 115:6,3).
Дарагая ў вачох Госпада сьмерць сьвятых Яго.
Верш. Чым адплачу Госпаду за ўсе дабрадзействы
Яго.
Апостал: Гэб 13:17-21
Алілуя (Пс 131:9,13). Сьвятары Твае, Госпадзе,
апрануцца ў справядлівасьць і сьвятыя Твае ў радасьці жыць будуць.
Верш. Бо Госпад выбраў Сыён, захацеў яго мець
жыльлём сабе.
Евангельле: Мц 5:14-19; або Ян 10:9-16
Прычасьнік. Памяць праведнага жыць будзе вечна,
благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА НАСТАЎНІКУ ЦАРКОЎНАМУ І ВЫЗНАЎЦУ.
Трапар (тон 8). Правай веры настаўніку,
набожнасьці прыклад і чысьціні, сьветач сусьветны, Богам натхнёная біскупаў (або:
сьвятароў, манахаў) аздоба, ...
мудры: навукаю тваёю ты ўсіх прасьвятліў, жалейка духоўная. Малі Хрыста Бога за
збаўленьне душаў нашых.
Кандак (тон 2). Здаволіўшыся ўстрыманасьцю,
ты прыспаў жаданьні цялесныя і, узросшы ў веры, расьцьвіў быццам райскае дрэва
жыцьця, ... ойча наш.
Пракімен (Пс 77:1,2).
Хай праведныя весяляцца ў славе і цешацца на ложах сваіх.
Верш. Сьпявайце Госпаду песьню новую, аддайце
хвалу Яму ў грамадзе сьвятых.
Апостал: Эф 6:10-17
Алілуя (Пс 111:1,2). Шчасьлівы муж, які
баіцца Госпада і пацяшэньне знаходзіць у запаветах Яго.
Верш. Патомства яго будзе магутным на зямлі.
Евангельле: Лк 12:8-12
Прычасьнік. Усклікніце, праведныя, Госпаду ў
радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА ПОСЬНІКУ/АСКЕТУ, МАНАХУ І ПУСТЭЛЬНІКУ
Трапар (тон 8). У табе, ойча, верна
захаваўся вобраз Божы: узяўшы крыж, ты пайшоў усьлед за Хрыстом і на справе
навучаў не клапаціцца аб целе, бо яно прамінае, але дбаць пра душу, рэч
несьмяротную. Дзеля гэтага разам з анёламі радуецца, сьвяты
..., дух твой.
Іншы трапар (тон 8). Струменямі сьлёз тваіх
пустыню бясплодную ты ўрадліваю зрабіў і стогнамі душы плады высілкаў у сто
разоў памножыў, і быў для ўсіх сьветачам, зьзяючы цудамі,
... ойча наш. Малі Хрыста Бога збавіць душы нашы.
Іншы трапар (тон 1). Пустыні жыхаром,
анёлам у целе і цудатворцам быў ты, баганосны ойча наш
...; пастом, нядрэмнасьцю і малітваю нябесныя дараваньні прыняўшы,
аздараўляеш нядужых і душы тых, што з вераю прыходзяць да цябе. Слава Таму, хто
даў табе сілу; слава Таму, хто ўславіў цябе; слава Таму, хто праз цябе дае ўсім
аздараўленьні.
Кандак (тон 2). Узброіўшыся чысьцінёю
душэўнаю і ўзяўшы няспынную малітву як кап'ё, ты перамог усе цажкасьці,
... ойча наш. Маліся безустанна за ўсіх нас.
Пракімен (Пс 115:6,3).
Дарагая ў вачох Госпада сьмерць сьвятых Яго.
Верш. Чым адплачу Госпаду за ўсе дабрадзействы
Яго.
Апостал: Гал 5:22-6:2
Алілуя (Пс 111:1,2). Шчасьлівы муж, які
баіцца Госпада і пацяшэньне знаходзіць у запаветах Яго.
Верш. Патомства яго будзе магутным на зямлі.
Евангельле: Мц 11:27-30; або Лк 6:17-23
Прычасьнік. Памяць праведніка жыць будзе вечна,
благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА ПОСЬНІКАМ, МАНАХАМ І ПУСТЭЛЬНІКАМ
Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых, Ты
паступаеш з намі паводле Тваёй заўсёднай лагоднасьці: не пераставай быць
спагадлівым для нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.
Кандак (тон 2). Прайшоўшы безьліч хваляў,
быццам сушу, бесьцялесных ворагаў струменямі сьлёз патапілі вы, сьвятыя і
багамудрыя айцы і, атрымаўшы дар цудаў, моліцеся безупынна за ўсіх нас.
Усё іншае: як аднаму посьніку (гл. вышэй).
СЛУЖБА МУЧАНІКУ
Трапар (тон 4). Мучанік Твой, Госпадзе,
..., у цярпеньнях вянец нятленны атрымаў ад
Цябе, Бога нашага; маючы сілу Тваю, ён перамог мучыцеляў і зьнішчыў дэманаў
нікчэмную дзёрзкасьць. Малітвамі яго збаў душы нашы.
Кандак (тон 2). Ты, мучаніку
..., быў сьветлаю і нязманліваю зоркаю, што
промнямі сваімі абвясьціла сьвету Сонца-Хрыста; і цяпер, перамогшы ўсе спакусы,
молішся няспынна за ўсіх нас.
Пракімен (Пс 63:11,2). Праведнік узрадуецца
ў Госпадзе і знойдзе прыпынак у Яго.
Верш. Госпадзе, пачуй голас малітвы маёй.
Апостал: 2 Цім 2:1-10
Алілуя (Пс 91:13,14). Праведнік як пальма
зацьвіце, як кедр лібанскі разрасьцецца.
Верш. Пасаджаны ў доме Гасподнім, ён расьцьвіце на
панадворку Бога нашага.
Евангельле: Лк 12:2-12; або Ян 15:16-16:2
Прычасьнік (Пс 111:6-7). Памяць праведніка
жыць будзе вечна, благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА МУЧАНІКАМ
Трапар (тон 4). Мучанікі Твае Госпадзе, у
цярпеньнях вянцы нятленныя атрымалі ад Цябе, Бога нашага; маючы сілу Тваю, яны
перамаглі мучыцеляў і зьнішчылі дэманаў нікчэмную дзёрзкасьць. Малітвамі іх збаў
душы нашы.
Іншы трапар (тон 1). Сьвятых Тваіх
цярпеньнямі, якія яны дзеля Цябе перанесьлі, зьмілуйся над намі і аздараві
немачы нашы, молімся Табе, Госпадзе Чалавекалюбча.
Кандак (тон 2). Ясныя сьветачы, мучанікі
боскія, вы прасьвятляеце ўсё стварэньне зьзяньнем цудаў вашых, аздараўляючы
немачы і цемру адганяючы, і молячыся безупынку Хрысту Богу за ўсіх нас.
Пракімен (Пс 15:3,8).
Госпад узбудзіў ва мне дзіўную любоў да сьвятых, што жывуць на Ягонай
зямлі.
Верш. Маю Госпада заўжды перад вачыма: не
пахіснуся, бо Ён па правай руцэ маёй.
Апостал: Рым 8:28-39; або Гэб 11:33-40
Алілуя (Пс 33:18,20). Усклікнулі праведнікі
і Госпад пачуў іх, і ад усіх бедаў выбавіў іх.
Верш. Шмат бедаў прыйшлося зазнаць праведнікам і
ад усіх іх выбавіў іх Госпад.
Евангельле: Мц 10:16-22; або Лк 21:12-19
Прычасьнік (Пс 32:1). Усклікніце,
праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА СЬВЯТАМУЧАНІКУ
Трапар (тон 4). Як пераймальнік жыцьця
апосталаў і намесьнік на іхнім пасадзе, высілкамі тваімі ты, боганатхнёны,
узьняўся да богасузіраньня. Дзеля гэтага слова праўды верна прапаведуючы, за
веру да крыві пацярпеў ты, сьвятамучаніку ....
Малі Хрыста Бога збавіць душы нашы.
Кандак (тон 4). Пажыўшы набожна, як
сьвятаначальнік і прайшоўшы шлях мучаніцтва, ты, багамудры, патушыў ідальскія
ахвяры і быў абаронцам статку твайго. Дзеля гэтага шануем цябе і з глыбіні душы
клічам: ад бедаў выбаўляй нас заўжды малітвамі тваімі,
... ойча наш.
Пракімен (Пс 77:1,2).
Хай праведныя весяляцца ў славе і цешацца на ложах сваіх.
Верш. Сьпявайце Госпаду песьню новую, аддайце
хвалу Яму ў грамадзе сьвятых.
Апостал: Гэб 13:7-16
Алілуя (Пс 131:9,13). Сьвятары Твае,
Госпадзе, апрануцца ў справядлівасьць і сьвятыя Твае ў радасьці жыць будуць.
Верш. Бо Госпад выбраў Сыён, захацеў яго мець
жыльлём сабе.
Евангельле: Лк 12:32-40
Прычасьнік Памяць праведнага жыць будзе вечна,
благое весткі ён не збаіцца. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА СЬВЯТАМУЧАНІКАМ
Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых, Ты
паступаеш з намі паводле Тваёй заўсёднай лагоднасьці: не пераставай быць
спагадлівым для нас, але малітвамі іх кіруй у супакоі нашым жыцьцём.
Кандак (тон 3). Зышоўшыся сёньня, славім у
песьнях вас, сьвятамучанікі, што быццам промні нязгаснага сонца духоўнага
прасьвятлілі тых, што прабывалі ў цемры неразуменьня, і клікалі ўсіх да вышыні
набожнасьці. Дзеля гэтага клічам: Радуйцеся, сьвятыя айцы, што пралілі кроў за
Хрыста.
Пракімен (Пс 15:6,3).
Дарагая ў вачох Госпада сьмерць сьвятых Яго.
Верш. Чым адплачу Госпаду за ўсе дабрадзействы
Яго.
Апостал: Гэб 5:4-10; або Філіп 3:20-4:3
Алілуя (Пс 131:9,13). Сьвятары Твае,
Госпадзе, апрануцца ў справядлівасьць і сьвятыя Твае ў радасьці жыць будуць.
Верш. Бо Госпад выбраў Сыён, захацеў яго мець
жыльлём сабе.
Евангельле: Лк 6:17-23; або Лк 10:22-24; або Лк
14:25-35
Прычасьнік (Пс 32:1). Усклікніце,
праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА МУЧАНІКУ СЬВЯТАРУ І МАНАХУ
Трапар (тон 8). У табе, ойча, верна
захаваўся вобраз Божы: узяўшы крыж, ты пайшоў усьлед за Хрыстом і на справе
навучаў не клапаціцца аб целе, бо яно прамінае, але дбаць пра душу, рэч
несьмяротную. Дзеля гэтага разам з анёламі радуецца, сьвяты
..., дух твой.
Кандак (тон 2). Як набожнага і
дасьведчанага посьніка, пачэснага дабравольнага пакутніка і прыкладнага пустыні
жыхара, што ўтаймаваў пажаданьні свае, ...
вечнахвальнага ў песьнях уславім
Пракімен (Пс 77:1,2).
Хай праведныя весяляцца ў славе і цешацца на ложах сваіх.
Верш. Сьпявайце Госпаду песьню новую, аддайце
хвалу Яму ў грамадзе сьвятых.
Апостал: 2 Цім 1:8-18
Алілуя (Пс 111:1,2). Шчасьлівы муж, які
баіцца Госпада і пацяшэньне знаходзіць у запаветах Яго.
Верш. Патомства яго будзе магутным на зямлі.
Евангельле: Лк 12:2-12; або Ян 5:17-16:2
Прычасьнік. Усклікніце, праведныя, Госпаду ў
радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА МУЧАНІКАМ СЬВЯТАРАМ І МАНАХАМ
Трапар (тон 4). Божа айцоў нашых...
Кандак (тон 2). Прайшоўшы безьліч хваляў,
быццам сушу, бесьцялесных ворагаў струменямі сьлёз патапілі вы, сьвятыя і
багамудрыя мучанікі і, атрымаўшы дар цудаў, моліцеся няспына за ўсіх нас.
Пракімен (Пс 77:1,2).
Хай праведныя весяляцца ў славе і цешацца на ложах сваіх.
Верш. Сьпявайце Госпаду песьню новую, аддайце
хвалу Яму ў грамадзе сьвятых.
Апостал: Рым 8:28-39
Алілуя (Пс 111:1,2). Шчасьлівы муж, які
баіцца Госпада і пацяшэньне знаходзіць у запаветах Яго.
Верш. Патомства яго будзе магутным на зямлі.
Евангельле: Мц 10:32-33 і 37-38, 19:27-30; або Лк
12:2-12
Прычасьнік. Усклікніце, праведныя, Госпаду ў
радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА МУЧАНІЦЫ
Трапар (тон 4). Ягнё Тваё, Ісусе,
..., кліча моцным голасам: Цябе, Жаніх мой,
люблю і, Цябе шукаючы, мукі перанашу і расьпінаюся з Табою, і пахаваньне прымаю
ў хрышчэньні Тваім, і цярплю за Цябе, каб панаваць з Табою, і паміраю за Цябе,
каб з Табою жыць. Ты ж прымі мяне, як ахвяру чыстую, што з любоўю прыносіцца
Табе. Малітвамі яе, Міласэрны, збаў душы нашыя.
Кандак (тон 2). Спраўляючы пачэсную памяць
тваю, мучаніца ..., мы верныя суцяшэньне
душэўнае атрымліваем і голасна клічам: Малі Хрыста безупынна за ўсіх нас.
Іншы кандак (тон 4). Боская памяць твая,
..., быццам сонца, зазьзяла на ўвесь сьвет
на сьведчаньне пра жыцьцё тваё: перамогшы ўстрыманасьцю цялесныя спакусы, ты
заручылася з Хрыстом крывёю мучэньняў, і цяпер ад усіх бедаў ратуеш тых, што
славяць цябе, усклікаючы: Радуйся, маці сьвятая.
Пракімен (Пс 67:36,27). Дзіўны Бог у
сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Верш. На зборах вашых блаславіце Бога, Госпада,
усе нашчадкі Ізраіля.
Апостал: 2 Кар 6:1-10; або Гал 3:23-29
Алілуя (Пс 39:2,3). Спадзяваўся я на
Госпада, спадзяваўся моцна, і Ён, схіліўшыся нада мною, пачуў кліч мой.
Верш. Ён выцягнуў мяне з гібельнай ямы і з
багністага балота.
Евангельле: Мц 15:21-28; або Мк 5:24-34
Прычасьнік (Пс 32:1). Усклікніце,
праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА МУЧАНІЦАМ
Трапар (тон 1). Авечкі духоўныя, вы,
прайшоўшы жыцьцёвы шлях і захаваўшы веру, прыйшлі праз мучэньні да Ягняці і
Пастыра Хрыста. Дзеля гэтага сёньня з радаснай душою спраўляем вашу пачэсную
памяць, ўзьвялічваючы Госпада.
Кандак (тон 4). Мучаніцаў Хрыстовых памяць
сьвяткуючы, выбаўленьня ад усякага суму з вераю просім і ўсклікаем: "З намі Бог,
які праславіў іх, як захацеў".
Усё іншае : як на службе Мучаніцы (гл. вышэй).
СЛУЖБА СЬВЯТОЙ ЖАНЧЫНЕ
Трапар (тон 8). У табе, маці, верна
захаваўся вобраз Божы: узяўшы крыж, ты пайшла ўсьлед за Хрыстом і на справе
навучала не клапаціцца аб целе, бо яно прамінае, але дбаць пра душу, рэч
несьмяротную. Дзеля гэтага разам з анёламі радуецца, сьвятая
..., дух твой.
Кандак (тон 2). Дзеля любові да Госпада,
ты, сьвятая, адмовілася ад жаданьня спакойнага жыцьця і, пастом і малітваю
прасьвятліўшы душу тваю, перамагла ўсе спакусы, і цяпер зьнішчаеш малітвамі
тваімі падкопы ворага.
Пракімен (Пс 67:36,27).
Дзіўны Бог у сьвятых сваіх, Бог Ізраіля.
Верш. На зборах вашых блаславіце Бога, Госпада,
усе нашчадкі Ізраіля.
Апостал: Гал 3:23-29
Алілуя (Пс 39:2,3). Спадзяваўся я на
Госпада, спадзяваўся моцна, і Ён, схіліўшыся нада мною, пачуў кліч мой.
Верш. Ён выцягнуў мяне з гібельнай ямы і з
багністага балота.
Евангельле: Мц 25:1-13; або Лк 7:36-50
Прычасьнік (Пс 32:1). Усклікніце,
праведнікі, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя.
СЛУЖБА СЬВЯТЫМ ЖАНЧЫНАМ
Трапар (тон 2). Заручыўшыся з вашым адзіным
жаданым Жаніхом і адкінуўшы часовы зямны саюз, узмужнеўшы ў дабрадзейных
подзьвігах, вы ўзышлі на вышыню нятленнасьці, поўныя духоўнай красы і багацьця,
і сталіся ўзорам і прыкладам жыцьця для ўсіх. Маліцеся цяпер няспынна за нас,
якія з любоўю спраўляем вашую памяць.
Кандак (тон 2). Утаймаваўшы вашыя целы
пастом і молячыся няспынна і старанна да Тварца, каб атрымаць дасканалае
прабачэньне грахоў, вы ўдастоіліся Боскага адпушчэньня і валадарства нябеснага.
Цяпер маліце Хрыста Бога за ўсіх нас.
Усё іншае: як на службе сьвятой жанчыне (гл. вышэй).
СЛУЖБА БЕСКАРЫСЬЛІВЫМ ЛЕКАРАМ І ЦУДАТВОРЦАМ
Трапар (тон 8). Сьвятыя і бескарысьлівыя
лекары ... і ...,
аздаравіце немачы нашыя: дарам атрымалі, дарам і давайце.
Іншы трапар (тон
5). Цуды сьвятых мучанікаў Тваіх ...
і ..., Ты, Госпадзе, дараваў нам, як
непахісную сьцяну: малітвамі іх захавай у бясьпечнасьці людзей Тваіх, даруючы ім
супакой, бо Ты адзіны добры і Чалавекалюбец.
Кандак (тон 2). Атрымаўшы дар ацаленьняў,
вы, слаўныя лекары і цудатворцы, вяртаеце здароўе тым, што ў патрэбе. Прыйдзіце
і абярніце ў нішто намеры ворага, і аздаравіце сьвет цудамі вашымі.
Пракімен (Пс 15:3,8).
Госпад узбудзіў ува мне дзіўную любоў да сьвятых, што жывуць на Ягонай
зямлі.
Верш. Маю Госпада заўжды перад вачыма: не
пахіснуся, бо Ён па правай руцэ маёй.
Апостал: 1 Кар 12:27-13:8
Алілуя (Пс 132: 1,3). Як добра, як міла,
калі браты жывуць у згодзе.
Верш. Госпад там дае блаславеньне і даруе жыцьцё
давеку.
Евангельле: Мц 10:1, 5-8
Прычасьнік. Усклікніце, праведнікі, Госпаду ў
радасьці: хвала пасуе праведным. Алілуя, алілуя, алілуя. |