Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » Чацьвер (Тон 8) (Вячэрня)


 

 

Чацьвер (Тон 8) (Вячэрня)

СЕРАДА ЎВЕЧАРЫ

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Ты, Госпадзе, прасьвятліў апосталаў зьзяньнем Суцяшальніка і сьвятлом мудрасьці Тваёй, і паставіў іх сьветачамі для ўмацаваньня веры ўсіх; дзеля гэтага пакланяемся невыказнаму чалавекалюбству Твайму.

Ты, Госпадзе, малітвамі апосталаў захаваў бясьпечным ад варожых спакусаў статак Твой, які Ты выкупіў пачэснай крывёю сваёю з няволі д'ябальскай у дабрыні Тваёй і чалавекалюбстве.

Вы зьявіліся на скляпеньні царкоўным быццам самацьветы, што сьвецяць на ўвесь сьвет зьзяньнем богапазнаньня, боскія апосталы. Цяпер вы стаіце перад пасадам Тройцы і моліцеся за душы нашыя.

Багародзічны. Глянь на ўздыханьні майго скрушлівага сэрца, Боганявеста; прымі, Чыстая Дзева Марыя, рук маіх уздыманьне, і ў чалавекалюбстве Тваім не адкінь мяне, Беззаганная, каб мне славіць і ўзьвялічваць Цябе, якая ўзьвялічыла род наш.


Вершапесьні

Апосталы на зямлі сардэчна палюбілі Цябе, Госпадзе, за нішто палічылі ўсё іншае, каб толькі з Табою быць, і за Цябе целы свае аддалі на мукі; цяпер, будучы праслаўленымі, яны моляцца за душы нашыя.

Ты, Госпадзе, узьвялічыў на зямлі памяць апосталаў; дзеля гэтага мы ўсе, зышоўшыся разам, славім Цябе, бо Ты малітвамі іх даеш нам збаўленьне і даруеш усяму сьвету веліч зьмілаваньня.

Калі ёсьць якая дабрадзейнасьць і пахвала, дык належыць яна сьвятым: яны схілілі шыі свае пад меч дзеля Цябе, які нахіліў неба і зышоў да нас; кроў пралілі сваю дзеля Цябе, які спустошыў сябе дзеля нас, прыняўшы выгляд слугі; упакорыліся аж да сьмерці, прыпадабняючыся ўбоству Твайму. Малітвамі іх, у мностве міласэрнасьці Тваёй, зьмілуйся над намі.

Багародзічны. Пад Тваю апеку прыбвягаю, усесьвятая Багародзіца Дзева, і прашу збаўленьня, бо ведаю, што Ты, Чыстая, можаш дапамагчы мне.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст