Сьвятар: Блаславёны Бог наш на ўсе часы, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін. Звычайны пачатак.
Сьвятар: Госпаду памолімся.
Божа вечны, беспачатны, нябачны, недасьледны, невымоўны, Творча ўсіх стварэньняў бачных і нябачных! У Старым Запавеце Ты загадаў слузе Твайму Майсею вырабіць і паставіць у скініі выявы херувімаў, і пры іх пажадаў славу сваю паказаць, і малітвы людзей сваіх пачуць. Дык і зараз, Чалавекалюбны Уладару, зірні з неба, са сьвятое сялібы Тваёй і пашлі ласку Усесьвятога Твайго Духа на харугву гэтую, на славу Усячыстае Багародзіцы Дзевы Марыі Адзігітрыі вырабленую, і блаславі, ачысьці і асьвяці яе. Даруй багацьце ласкі слугам Тваім, што ўзіраюцца ў абраз гэты і ідуць за ім; і каб ён быў страшным для праціўнікаў і адганяў тых, хто наступае на нас; каб былі выслуханыя іхнія малітвы і каб яны атрымалі ад Цябе абяцаныя даброты, падрыхтаваныя для верных Тваіх. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне з Адзінародным Тваім Сынам, і з Усесьвятым, міласэрным і жыватворчым Тваім Духам, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі:Амін.
Сьвятар кропіць харугву асьвячанай вадой і кажа:
+ Бласлаўляецца і асьвячаецца гэтая харугва праз акрапленьне гэтай асьвячанай вадою, у імя Айца, і Сына, і сьвятога Духа. Амін (Тройчы) |