Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст сьвятога апостала Яна


 

 

Другі ліст сьвятога апостала Яна

Другі ліст сьвятога апостала Яна

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Паводле: Новы Запавет, 1999
Рэдакцыя: Антоні Бокун
Электронная версія:  Антоні Бокун

1

Уступнае прывітаньне

1. Старшы - выбранай пані і яе дзецям, якіх я люблю ў праўдзе, і ня толькі я сам, але ўсе, што пазналі праўду,

2. дзеля праўды, што прабывае ў нас ды якая застаецца з намі ў вечнасьці.

3. Ласка, міласэрдзе і супакой ад Бога Айца і ад Езуса Хрыста, Сына Айца, хай будзе з намі ў праўдзе і любові.

Братняя любоў

4. Я быў вельмі рады, што сярод дзяцей тваіх знайшоў такіх, што жывуць у праўдзе, як мы атрымалі прыказаньне ад Айца.

5. І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але як тое, што мелі мы ад пачатку: каб мы любілі адзін аднаго.

6. І тое ёсьць любоў, каб мы жылі паводле прыказаньняў Ягоных. Гэта тое прыказаньне, якое вы чулі ад пачатку, каб у ім хадзіць.

Перасьцярога перад фальшывымі вучыцелямі

7. Бо паявілася на сьвеце многа звадыяшаў, якія не вызнаюць, што Езус Хрыстос прыйшоў у целе (чалавечым); гэткі ёсьць звадыяш і антыхрыст.

8. Глядзіце самі на сябе, каб ня страцілі вы таго, што запрацавалі, але каб атрымалі заплату поўнасьцю.

9. Кожны, хто адступае ад навукі Хрыстовай і не трымаецца яе, ня мае Бога; а хто трымаецца гэтай навукі, той мае і Айца, і Сына.

10. Калі хто прыходзіць да вас і не прыносіць гэтае навукі, не прыймайце яго ў дом і не вітайце яго.

11. Бо хто яго вітае, стаецца саўдзельнікам яго злачынстваў.

Заканчэньне і вітаньні

12. Шмат маю я вам напісаць, але не хачу на паперы і атрамантам, бо спадзяюся, што да вас прыйду і асабіста з вамі пагавару, каб радасьць наша была поўнаю.

13. Вітаюць цябе дзеці сястры тваёй выбранай.

 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст